.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Dali – Zагадкі Zігмунда Фрэйда
| 17.05.2008 |

Дэбютнік ужо досыць вядомай каманды мог бы даць падставы казаць пра нараджэньне чарговай поп-рок зоркі калібру beZ bileta або «Крамбамбулі», каб не малая ўцямнасьць іх творчай канцэпцыі. Невядома чаго чакаць ад гурта, які імкнецца адначасова на «Басовішча» і на «Эўравізію», які прадукуе песьні фармату «Русского радио» (слухаем «Мечтай со мной») і вершаваную салянку зь вершаў Купалы, Гаруна ды Броўкі.

Dali. Zагадкі Zігмунда ФрэйдаГэты трэк пэўна і можна назваць разынкай альбому - Dali гэта самі назвалі «паэтычным фанкавым міксам». Калі не заганяцца – выглядае нават прывабна: Віктар рытмічна прагаворвае «Ты мой брат, каго зваць беларусам», у другім куплеце – «А хто там ідзе», а ў прыпеве саладжавенька зацягвае «Пахне чабор». Але далей слухача ізноў чакае суцэльная няўцямнасьць – пару рэміксаў ды англамоўны трэк «Silver Sky», зь якім «далійцы», відаць, будуць прабівацца на «Эўравізію» ад Польшчы. Dali маюць глузды, засталося толькі знайсьці стрыжань. Пакуль жа – іх творчыя памкненьні скіраваныя ў нікуды.

Dali – Zагадкі Zігмунда Фрэйда, West Records, 2008

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net