.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Беларускі андэграўнд 60-70-х: Карма лабуха
| 17.05.2008 |

«Тузін Гітоў» публікуе заключны дзявяты выпуск аўдыё-вэрсіі ўнікальнага праекту Радыё Unistar 99,5FM і вядучага праграмы «Новая зямля» Віктара Сямашкі. Гэты выпуск - разгорнуты пастскрыптум усёй праграмы. Героі старога андэграўнду сёньня, іх лёсы, а таксама абмеркаваньне праблем і пытаньняў, узьніклых падчас падрыхтоўкі ўсяго цыклю.

Віктар СямашкаУ гэтай частцы прадстаўлены адзіны запіс герояў андэграўнду на Белрадыё 1969 году, што захаваўся да нашых дзён – «Альгарытмы» зь песьняй «Аблокі». Таксама гучаць рэканструкцыі гітоў ад ансамбляў «Гусьляры» ды «Дойліды», ажыцьцяўлёныя амаль праз 40 гадоў, хатні запіс Яўгена Канавалава і «віртуальная студыя» Аляксандра Якаўлева.

«…Не выключна, што радыёцыкаль пра беларускі андэграўнд 60-70-ых гадоў будзе працягнуты. Маем спадзеў, што ўсплывуць іншыя забытыя запісы, зьявяцца новыя ўспаміны… Пакуль жа, скажам вялікі дзякуй усім, хто захоўваў Беларусь у полі эўрапейскае культуры, хто граў свабодную музыку ў зусім непрыдатны для таго час…»

Праграма «Новая зямля». Радыё Unistar (Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line www.unistar.by).
Цыкль «Беларускі андэграўнд 60-70-х». Частка дзявятая.

novaja_ziamlia_20080228_01.mp3 (памер файла - 18 Мб)
novaja_ziamlia_20080228_02.mp3 (памер файла - 18 Мб)

Вядоўца – Віктар Сямашка
Гукарэжысэр – Вадзім Сьцепановіч
Інтэрнэт-вэрсія – ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net