.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Інтэрнэт-адбор на «Воздух»: перамагла «Pnevmania»
| 18.05.2008 |

Цягам шасьці дзён на ТГ ішло інтэрнэт-галасаваньне, якое мусіла вызначыць аднаго зь беларускіх прадстаўнікоў на фэстывалі «Воздух», што пройдзе ў Петразаводзку 20-22 чэрвеня. Наведнікі ТГ абралі менскі гурт Pnevmania, які набраў 443 галасы і апярэдзіў на 131 голас магілёўскі гурт Mauzer. Пераможцы былі нямала зьдзіўленыя: «Мы меркавалі, што на пляцоўцы парталу ТГ меўся бы перамагчы беларускамоўны гурт - або Mauzer, або Tarpach. Наша перамога засьведчыла, што ўсё было па справядлівасьці!»

PnevmaniaГурт Pnevmania зусім нядаўна выдала на лэйбле West Records свой дэбютны альбом «Never. Тишине». Апошні склад каманды сфармаваўся ў 2006 годзе. З таго ж часу музыкі вельмі актыўна канцэртуюць у Беларусі ды Расеі. Падрабязьней пра пераможцаў галасаваньня на ТГ можна дазнацца праз сайт www.pnevmania.com. З нагоды перамогі музыкі падзякавалі ўсім за падтрымку і зазначылі: «Мы меркавалі, што на пляцоўцы парталу ТГ меўся бы перамагчы беларускамоўны гурт - або Mauzer, або Tarpach. Наша перамога засьведчыла, што ўсё было па справядлівасьці!»

Нагадаем, што першы беларускі ўдзельнік на фэст «Воздух» быў вызначыны загадзя – ім стаў фольк-праект OSIMIRA, які быў уключаны ў сьпіс гасьцей разам з расейскімі камандамі СЛОТ, «Пилот», «Чиж и Со», «Тараканы», «Бригадный подряд», «Сурганова и оркестр», «Иван Купала», «Кукрыниксы» ды іншымі.

Сябра аргкамітэту фэстывалю “Воздух”, беларускі прадусар Алег Ціханаў зазначыў адносна сваіх меркаваньняў, што да годных ехаць на «Воздух»: «Асабіста ў мяне былі свае фаварыты і вельмі хацелася, каб яны паехалі – гэта Mauzer і beZ bileta. На жаль, выбар тых, хто галасаваў не супаў з маім».

SB, ТГ

Вынікі інтэрнэт-галасаваньне на «Воздух-2008» на ТГ:
Mauzer 312
Серебряная свадьба 128
Pnevmania 443
beZ bileta 175
Уже 71
Tarpach 93
Naka 48
Wisp 213
Zatoczka 106
Каира 3
Donatello 2
4example 59
:B:N: 216
Krok 57
Metaxa 14
Фляус и Кляйнн 124

Фота: xlam.by


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net