|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Глеб Марозаў: «З палову гуртоў – на адзін твар» | 18.05.2008 | Экспэрт ТГ - кіраўнік праекту NETradio - пачаў радыёкар'еру з аўтарскіх праграмаў на «Радыё Віцебск», пасьля пераехаў у Менск – быў кіраўніком спэцпраектаў на радыё «Юністар», некалькі гадоў вёў просты этэр і аўтарскія праграмы на «Альфа-радыё», працаваў два гады на «Радыюс FM». У 2007 годзе арганізаваў першую прафэсійную шматканальную інтэрнэт-радыёстанцыю байнэта NETradio, на якой працуюць такія паважаныя людзі, як Алесь Мухін, Тамара Лісіцкая, Аляксандар Кульлінковіч, Яўгенія Паўліна, Алег Ціткоў, Сяргей Пукст ды іншыя. У вольны час, якога не стае, любіць кампутарныя стралялкі ды экстрымальныя падзеі – тарзанкі, снэплінг, зьбіраньне грыбоў. Жанаты. Хутка ў трэці раз станецца татам. Стаўленьне да праекту ТГ – двойчы паважнае: «NETradio мае стварыць канал 100% беларускай музыкі, а ТГ гэтым займаецца ўжо шмат гадоў», - кажа Глеб і абяцае ў сваёй ацэнцы быць па максымуме аб'ектыўным. Спачатку выкажуся наконт пераможцы – песьні «Загінулым паэтам прысьвячаецца». Добры твор, але неяк сыраваты. Здаецца і Лявон прысутнічае, але ўсё адно не дарослае раскрыцьцё тэмы. А такая добрая песьня.З нагоды праслухоўваньня твору «Вуліца дым» падумалася: «О, Міхей, ізноў з намі!» Наогул, мне падабаецца падобны стыль, толькі словаў не магу разабраць. Якасьць запісу крыху надае цяжкасьці песьні, няма той лёгкасьці, якой вымагае стыль. Пра «Підарасаў» скажу, што мне цяжка паставіцца да Кульлінковіча аб’ектыўна, тым больш, што ў такой музыцы ня надта абазнаны. Што бы ён ні рабіў, мне падаецца гэта добрым, бо чалавек падабаецца. Ну, «п’юць гарбату підарасы». У яго шмат такіх песень:). Не магу разважаць наконт гэтага гурта. Мяне зачараваў голас вакалісткі гурта «Рокаш». Вельмі жаноцкі. Словаў, праўда, не разабраць – ці тое пасьля працоўнага дня слых падводзіць, або запіс такі… Але ў гэтай песеньцы ёсьць нейкая значнасьць, хоць да фольку стаўлюся спакойна. Раней я быў упэўнены, што песьня, у якой прысутнічаюць «запілы» ўжо сама па сабе – круцейшая. Каб мяне зьдзівіць цяпер, трэба быць папросту брутальна-цяжкім. Чакаеш нейкай супэршчырасьці. У цэлым «Калыханка» ад «Сьцяны» сыграная і прасьпяваная цікава. Але ўжо не для мяне. «Троіца» не прапанавала нічога новага. Як заўжды – моцная прафэсійная праца. Яшчэ вось падумаў – калі бы гэтая песьня прагучала на этнафэстывалі ўсіх народаў сьвету – то толькі празорца здагадаўся зь якой яна краіны. Дакладна такую песьню мог бы сьпець у вогнішча правадыр індейскага племя ці нашчадак Улада Дракулы. Што да гучаньня «Віртуальных тэхналёгіяў», то магу назваць яго стандартным. І набор добрых словаў – стандартным. Яшчэ падумаў, што так маглі гучаць U2 на самым пачатку свайго існаваньня. Слухаючы «Глюкаў» ізноў падумаў, што нешта з вушамі пры канцы працоўнага дня – сапраўды з палову гуртоў на адзін твар. «Гэй, наперад» – нейкая не зусім удалая песьня гурта IQ48. Наогул, яны маюць вельмі цікавыя рэчы, але тут неяк не чапляе. Мушу прызнаць: лепшае, што чуў у гэтым туры – гэта «Рокаш». Пазнаёміўся і з навічкамі наступнага туру. Не стрымаўся, каб не зазначыць: Арт-рок ды этна ад Karbido – падабаецца неяк на адлегласьці. Сам не пераслухваў бы, але прызнаю вартасьць. Miascovyja – той жа выпадак, што і з :B:N:. Называю гэта рок-корн. Вясёлыя і нібы цяжкая музыка. Сыграна па-забіяцку, але неяк не зусім чыста і асаблівага сьледу не пакідае. У Borealis ай які ўступ прыгожы. Але што далей? Розныя гітары – і акустыка, і цяжкая. Здаецца і экспэрымэнт – готыка, клясыка, жарсткач. Але ўсё адно – гэта ўжо стандарт. Пачатак спадабаўся болей за разьвіцьцё. Глеб Марозаў, для ТГ Фота: toma.by угару - up |
|
|