.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Ганна Шаркунова – Сердце красавицы
| 19.05.2008 |

Аніяк не выпадае цешыцца з нагоды зьяўленьня чарговай поп-зоркі, якая анічым ня розьніцца ад тысячаў падобных сваіх каляжанак з Масквы, Саратаву ці Краснаярску. Але прызнаць варта: праект «Аня Шаркунова» – першы больш-менш уцямны адказ беларускіх поп-прадусараў на ўвядзеньне 75%. Спроба зрабіць уежную папсу набыла пэўны плён – песьні з гэтага дыску можна пачуць на менскіх «эфэмках» ня толькі ўначы.

Ганна Шаркунова. Сердце красавицыГанну ад падобных беларускіх клонаў нашых усходніх суседзяў вылучае больш нахабны падыход у прасоўваньні без задзейнічаньня адміністрацыйнага рэсурсу і не заўжды абсалютная дубовасьць аранжыровак. Аддамо належнае аўтару песенькі «Прощай» – ён слухае густоўную музыку. Тым і тлумачыцца запазычанасьць (назавем гэта так) мэлядычнага ходу ў гітарыста Deep Purple Cтыва Морса – таго самага навязьлівага гітарнага найгрыша ў песьні «Прощай», які да ўсяго паўторна пераасэнсаваны ў загалоўным трэку.

Ганна Шаркунова – Сердце красавицы, West Records, 2008

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net