.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Этна-трыё «Троіца» – Сон-трава
| 22.05.2008 |

Чацьверты альбом за дзевяцігадовую гісторыю самай «фірмовай» беларускай фольк-каманды, на які чакалі чатыры гады. Музыкі граюць утрох, а такое адчуваньне, што Кірчуку дапамагае аркестар Белтэлерадыё. На «Сон-траве» ў сваіх музычных шчыраваньнях «Троіца» зайшла яшчэ далей. Калі на першых трох альбомах «Троіца» проста аздабляла народныя творы, то бок рабіла аранжыроўкі старадаўніх сьпеваў, то тут яны ўзяліся за напісаньне музыкі да ўсіх твораў, знойдзеных ва ўласных архівах, на рэспубліканскім радыё і ў інстытуце этнаграфіі АН.

Троіца. Сон-траваАд такога наўпроставага ўмяшальніцтва гучаньне этна-трыё стала яшчэ багацейшым, знайшлося месца, дзе разгарнуцца выдатнаму гітарысту Юрыю Дзьмітрыеву і бубначу Юрыю ПаўлоўскамуНа ўвесь Менск ня знойдзеш такога бубнача», - ганарыўся зусім нядаўна на прэзэнтацыі дыску сам Іван Кірчук). Адпаведна – і гучаньне трэкаў зусім «не радыйнае» – 5-7 хвілін з прыемна цягучымі музычнымі адступамі. Каб зразумець, што зь сябе ўяўляе гэтая праграма – дастаткова паслухаць твор «Ажаніла», які выглядае на сапраўдную фольк-рок-опэру! Функцыя Repeat у прайгрывальніках – якраз для дыску «Сон-трава». Альбом – на доўгія гадзіны (пера)праслухоўваньня. З кожным разам адкрываюцца ўсё новыя і новыя музычныя нюансы, а на спасьціжэньне сэнсу некаторых сьпеваў дык наогул могуць пайсьці гады. Сёлета «Троіца» мае зьдзівіць і парадаваць яшчэ раз: да выданьня рыхтуецца іх альбом «Жар-жар» з жорстка рокавым гукам.

Этна-трыё «Троіца» – Сон-трава, West Records, 2008

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net