.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Miod - рамантыкі з гітарамі fuzz
| 26.05.2008 |

Беларуска-польскі праект Miod дэбютуе ў ТГ з новай песьняй «Незнаёмыя твары». Музыкі аб’ядналіся ў польскім Уроцлаве, тамсама рэпэтуюць і запісваюцца. Удзельнікі праекту – былы музыка беларускага гурта «Крона» Цімох Хадневіч і Себасьціян Цесьляк з польскага гурта Siddhartha: «Галоўная нашая ідэя - узьняць беларускую музыку на якасна новы ўзровень. Мы хочам рабіць музыку эўрапейскага фармату».

MiodГурт Miod нарадзіўся ў Польшчы напрыканцы 2006 году. Ён быў заснаваны Цімохам Хадневічам (раней граў у гурце «Крона») і Себасцьянам Цесьляком (гурт Siddhartha). Гурт сьпявае ў трох мовах: беларускай, польскай ды ангельскай.

У гурце Miod сабраліся людзі з зусім рознымі музычнымі зацікаўленасьцямі, таму музыка выходзіць вельмі разнастайнай. Самі чальцы вызначаюць яе, як indie rock/post punk.

Яны граюць канцэрты ў Польшчы і таксама на Беларусі. Запісваюцца і рэпэтуюць у польскім горадзе Ўроцлаў, дзе яны і спаткаліся ўсе разам. Галоўнай ідэяй праекту зьяўляецца падняцьце беларускай музыкі на якасна новы ўзровень, рабіць музыку эўрапейскага фармату.

Miod - гэта гітарны праект, аднак хлопцы не баяцца экспэрымэнтаваць з гукам, дадаваць да песень кампутарнае гучаньне, рабіць на канцэртах сапраўдны пэрфоманс.

На ўласнае прызнаньне, яны - рамантыкі з гітарамі fuzz і летуценьнікі са шчырымі сэрцамі і мноствам ідэяў у іх польска-беларускіх галовах.

Гурт у інтэрнэце - miod.na.by

Miod – Незнаёмыя твары (музыка і словы - Цімох Хадневіч).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net