|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Анатоль Длускі – Я вас люблю, мои друзья | 28.05.2008 | Альбом ці тое барда, ці то шансанье сьведчыць толькі пра адно: яму вельмі хочацца сьпяваць. Пра музычны чыньнік хіба ня будзем – пануры тэмп, па-карчмарску разьдзяўбаныя клявішы ды блатныя акорды. У такім кірунку эмоцыямі трэба браць. А Длускі хоць і напружвае зьвязкі часам, не выходзіць ані. Голас яго часам удае на Высоцкага, але ўсё болей на прафэсара Лебядзінскага:). Сваё немудрагелістае творчае крэда, сьпявак выказаў пэўна ў песеньцы пра «Жыцьцё»: ах, маўляў, як хочацца проста жыць ды проста пець. Дык яно пытаньне ў тым, ці захочацца гэта каму-небудзь спажываць. Аўруцін беларускай аўтарскай песьні акром вечных тэмаў пра жыцьцё ды любоў уздымае і насутнае: трэба, бач ты, братцы, вяртаць нашу СССР. Туга без прасьвету па вялікай краіне чуецца па ўсім альбоме: «В одночасье разрушили тебя, Страна», - пакутуе аўтар. «Наш дом 15 этажей, жил белорус, туркмен, еврей…», - тут ужо настальгічная сьляза пацякла. «Беларусь, Україна, Расія – это вера, надежда, любовь», - а тут ужо зусім без камэнтароў. Цікава, калі бы зладзіць публічны двубой Длускі-Бартосік – хто бы выйграў?:). У незаідэалягізаваных песьнях выканаўца апынаецца надта ўжо банальным, вельмі часта да моташнасьці: «Ах, гимнасточка, порхаеш ты как ласточка». Карчмой патыхае. Вельмі таннай карчмой.Анатоль Длускі – Я вас люблю, мои друзья, Ковчег, 2008 SB, ТГ угару - up |
|
|