.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Басовішча»: 35 заявак, 105 песень
| 02.06.2008 |

1 чэрвеня скончыўся тэрмін прыёму заявак ад гуртоў на ўдзел у конкурснай частцы фэстывалю «Басовішча-2008». Увесь дзень 2 чэрвеня арганізатары правяралі дасланую інфармацыю. Атрымалася, што паўдзельнічаць у конкурсе «Басовішча-2008» выявілі жаданьне 35 гуртоў з розных куткоў Беларусі – ад Берасьця да Гомеля, ад Магілёва да Горадні, агулам яны даслалі 105 беларускамоўных песень. Да 14 чэрвеня журы абвесьціць вынікі першага этапу адбору. Дарэчы, склад журы арганізатары пакуль не называюць. Іх імёны «Тузіну Гітоў» будуць прадастаўленыя ў другой палове дня 3 чэрвеня.

"Басовішча 2007"Заяўку на ўдзел конкурсе «Басовішча-2008» даслалі гурты:

Спрат (Берасьце)
Dа! Бл… (в. Нарач)
Акропаль (Смалявічы)
Глюкі (Магілёў)
Голая Манашка (Менск)
Лютавер’е (Менск)
Мутнаевока (Менск)
Плынь (Менск)
Рокаш (Менск)
Скімен (Полацак)
Хуткi смоўж (Магілёў)
Чынга Ту Мадрэ (Менск)
Эра Вэрхалу (Менск)
Alta mente (Менск)
DEPO (Менск)
Fickus (Гомель)
INDRA (Полацак)
intra muros (Берасьце)
Invasion (Наваполацак)
Kalmary (Бяроза)
Litvintroll (Менск)
Lost Regrets (Менск)
Miascovyja (Бяроза)
NatureMorte (Менск)
RestArt (Менск)
ROSY (Стоўбцы)
Scales (Менск)
Spita/ь F (Беларусь)
The Perfect Life (Наваполацак)
TLUSTA LUSTA (Горадня)
WANTED (Берасьце)
Zaniapad (Менск)
ZATOCZKA (Магілёў)
ZigZag (Менск)
Вожык (ТО Лопата) (Сянно)

Падрабязная інфармацыя пра гурты, запісы іх песень, а таксама імёны сябраў журы – 3 чэрвеня на «Тузіне Гітоў» у разьдзеле «Басовішча».


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net