|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Нэаполіс Music» на замену «Музыкалцы» | 07.06.2008 | Месца «Музыкальной газеты» доўга пустым не было. Ня так даўно стартаваў новы мэдыйны музычны праект «Нэаполіс Music» – дадатак да інтэрнэт-выданьня «Нэаполіс», што выходзіць з 11 лютага гэтага году. Выдавец – прадпрыемства «Нагуаль», якое ня мае аніякага дачыненьня да аднайменнага музычнага праекту. «Нэаполіс Music» месцамі вельмі нагадвае «Музыкалку» ды і шмат хто з аўтараў калісьці друкаваўся там. Але адрозьненьняў багата. «Нэаполіс Music» – газэта дзьвюхмоўная, матэрыялы робяцца з увагаю, як на цікавыя заходнія праекты, так і на беларусаў. У першым нумары, напрыклад, Ян Маўзэр разважаў пра палітызаванасьць у музыцы: «Публіка стамілася ад палітызаванай музыкі. Варта паглядзець, колькі людзей зараз ходзіць на мітынгі-канцэрты. Можа, хтосьці пераключыўся на нешта іншае. Я, напрыклад, беларускі нацыяналіст, але я ня стану піць беларускае нясмачнае піва толькі таму, што яно беларускае. Тое ж самае адбываецца і з музыкай».На гэтым тыдні ўбачыў сьвет трэці нумар штодынёвай лічбавай газэты «Нэаполіс Music». У гэтым нумары чытача чакаюць першая частка інтэрвію з Томам Уэйтсам, якое музыка даў самому сабе, размова зь вядомым джазмэнам Элвіном Аткінсанам, з гуртом зь Сьвятой зямлі Amaseffer, а таксама з расейцамі Grenouer. Акрамя таго ў нумары - расповеды пра гурт Dreams of Sanity і канцэрт гурта «Элизиум», а таксама невялічкі гід па кельцкай музыцы. Колькі старонак прысьвечана і беларускай музыцы: 12 гадоў Vicious Crusade, якія бэнд адзначыў у клюбе «Рэактар» і гультай-рок ад Rosy. «Нэаполіс Music» дасылаецца ўсім падпісчыкам лічбавай газэты «Нэаполіс» штосераду. Галоўны рэдактар выданьня Георгі Загайнаў кажа, што свае электронныя адрасы ў сьпіс рассылку ўжо ўнесьлі ля 3000 чалавек. «Мы пачалі жыцьцё ў фармаце pdf і выходзім раз на тыдзень. Але па самым бліжэйшым часе плянуем пашырыцца – за кошт выпуску ў пятніцу – гэта будзе гід па культурных мерапрыемствах бліжэйшага ўік-энду, а потым мяркуем запусьціць і он-лайн вэрсію», - кажа Георгі. Падпісацца на «Нэаполіс» можна на сайце neopolis.by. Інфармацыйны партнэр праекту «Нэаполіс Music» – «Тузін Гітоў». SB, ТГ угару - up |
|
|