|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Басовішча»-2008: стартаваў інтэрнэт-адбор | 16.06.2008 | Галасаваньне па выбары аднаго ўдзельніка конкурснай часткі на «Басовішчы»-2008 працягнецца да 22 чэрвеня. Новаўвядзеньне гэтага году: на конкурс едуць 8 гуртоў па формуле 7 (абраных журы) + 1 (абраны праз «Тузін Гітоў»). Вынікі галасаваньня журы будуць абвешчаныя пасьля сканчэньня інтэрнэт-адбору. Тым часам, арганізатары «Басовішча» амаль дамовіліся з польскім кансулятам пра візавую падтрымку для беларускіх удзельнікаў і фактычна сфармавалі праграму фэстывалю. 7 + 1 = 8У конкурснай частцы «Басовішча»-2008 сёлета возьмуць удзел 8 гуртоў. Сем абяруць сябры журы, а аднаго – наведнікі «Тузіна Гітоў». Галасаваньне ўжо пачалося, яно працягнецца да 22 чэрвеня. У размове з ТГ старшыня Беларускага аб’яднаньня студэнтаў у Польшчы Радаслаў Дамброўскі патлумачыў прычыны скарачэньня колькасьці гуртоў у конкурснай частцы: «Досьвед мінулых гадоў паказаў, што немэтазгодна прывозіць 10 гуртоў, бо тыя, хто быў слабейшым на адборы амаль ня маюць шанцаў на перамогу». Зьмяншэньне колькасьці выступоўцаў у конкурсе дазволіць арганізатарам павялічыць асноўную частку фэстывалю: «За кошт двух конкурсных гуртоў мы эканомім амаль гадзіну часу. Такім чынам, правядзем выступы ляўрэатаў конкурсу ў другі фэстывальны дзень». Дарэчы, конкурская частка пройдзе на «Басовішчы» ў першы дзень, то бок 18 ліпеня. Пераможцы будуць абвешчаныя 19 ліпеня, пасьля чаго пройдзе гала-канцэрт ляўрэатаў. Візы Арганізатары «Басовішча» амаль дасягнулі дамоўленасьці з кансулятам Польшчы ў Беларусі ў пытаньні выдачы візаў беларускім наведнікам фэсту. «Кансулят даў прынцыповую згоду на супрацоўніцтва, нам толькі засталося вызначыць дакладны фармат яго ўдзелу», - кажа Радаслаў Дамброўскі. Па яго словах, дакладная інфармацыя пра атрыманьне візаў будзе вядомая цягам бягучага тыдню. Праграма Сьпіс выступоўцаў «Басовішча»-2008 амаль сфармаваны. Дамоўленасьці дасягнутыя з гуртамі: Zet (Беларусь), Крама (Беларусь), Neuro Dubel (Беларусь), Pomidor/off (Беларусь), WZ-Orkiestra (Беларусь), «… и Друг Мой Грузовик» (Украіна), DICK4DICK (Польшча), RIMA (Падляшша), 5set5 (Падляшша). Перамовы цяпер вядуцца з гуртом «Троіца» і некаторымі іншымі камандамі зь Беларусі. «Да канчатковага сьпісу яшчэ далучацца два-тры калектывы», - кажа Радаслаў Дамброўскі. ТГ угару - up |
|
|