.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



beZ bileta - «Настоящая любовь»
| 25.06.2008 |

Складанка пераробак і жывых варыянтаў ужо добравядомых песень «безьбілетнікаў», выдадзеная наўздагон моцным і пасьпяховым CD і DVD-рэлізам. Відаць, што з мэтаю посьпех падмацаваць і лішнюю капейчыну атрымаць:). У музычным сэнсе гэты дыск падаўся болей разнастайным і прывабным з музычнага гледзішча, чым уласна нумарныя альбомы каманды.

beZ bileta. Настоящая любовьАранжыроўкі некаторых гітоў сталі болей лагоднымі і мякчэйшымі («Две лодки», «Никогда не умирай»), а недзе наадварот крыху гітарнага драйву дадалі («Место для тебя») ці яшчэ большага трагізму (тэлефонная вэрсыя «Нарисована» – у саўндтрэк фільму пра наркаманаў!).

Пэўна, што задумвалася гэтая ўся мяшанка дзеля галоўнай рэчы – каб выдаць кавэр на «Wonderful Life». І па праўдзе «Странную жизнь» ня сорамна паказаць. Віталік не папсаваў арыгінал ды яшчэ выканаў так, што хочацца паверыць нібы гэтая рэч - ягоная. Прыемнасьць пры канцы – некалькі вядомых твораў з жывога выступу. Рэдкі выпадак, калі live-version ад беларускага гурта можа парадаваць сваёй якасьцю выкананьня і ўзроўнем запісу.

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net