.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Басовішча»: візавая падтрымка
| 30.06.2008 |

Нарэшце скончыліся перамовы аб прадстаўленьні візаў для гледачоў фэста «Басовішча-2008». Вырашана: дапамога будзе. Для таго, каб зарэгістравацца на атрыманьне візы ёсьць ня так шмат часу – да панядзелка 7 ліпеня кожны ахвочы павінен даслаць на e-mail свае пашпартныя зьвесткі і ўдакладняючыя дадзеныя.

БасовішчаПатрабаваньні да заяўнікаў:
- Пашпарт мусіць быць дзейсным да 20 кастрычніка 2008 году (інакш візу не дадуць)
- Адсутнасьць ранейшых парушэньняў у перасячэньні межаў краінаў Шэнгенскай дамовы

Даслаць трэба:
- Імя і прозьвішча лацінкай (як напісана ў пашпарце!)
- Сэрыя і нумар пашпарта
- Адрас электроннай пошты
- Нумар мабільнага тэлефону, пазначыўшы ўсе прэфіксы (+375 ## #######)

Куды дасылаць:
Для жыхароў Горадні і Гарадзенскай вобласьці
E-mail: zasvabodu.hrodna@gmail.com

Для жыхароў астатніх гарадоў і рэгіёнаў
E-mail: basy2008@gmail.com

Дэдлайн
Заяўкі на візу прымаюцца да 17-й гадзіны 7 ліпеня 2008 году.

Што далей?
Цягам наступнага тыдня з вамі зьвяжуцца нашыя каардынатары, каб прызначыць месца і час для перадачы пашпартоў на афармленьне візаў.

Даезд. Бясплатныя аўтобусы з Кузьніцы.
Гарадзенскі Рух «За Свабоду» ладзіць арганізаваны даезд ахвотных наведаць «Басовішча-2008» з вакзалу памежнага гораду Кузьніца Беластоцкая. Праезд будзе бясплатным. Для таго, каб забранаваць месца ў «чартарным рэйсе» вам трэба даслаць свае кантактныя зьвесткі на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com. Пазьней вам паведамяць дакладны час адпраўленьня аўтобусаў з Кузьніцы на «Басовішча».

Да Кузьніцы Беластоцкай можна дабрацца цягніком з Горадні. Адпраўленьні – у 3:40, 7:55, 10:05, 14:50, 19:47, 22:34. Кошт квітка з Горадні да Кузьніцы – каля 5 тысячаў беларускіх рублёў.

«Тузін Гітоў»


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net