.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Тузін Гітоў» першым падводзіць музычныя вынікі году
| 01.07.2008 |

«Тузін Гітоў» першым сярод размаітых мэдыяў і прэміяў пачынае падводзіць музычныя выніку году. Дакладней, музычнага сэзону, што доўжыўся на ТГ ад верасьня 2007 па чэрвень 2008 году. Па добрай і трывалай завядзёнцы для падвядзеньня вынікаў рэдакцыя ТГ запрасіла ўплывовых музычных экспэртаў - вядомых гукарэжысэраў і прадстаўнікоў вядучых студыяў гуказапісу. А дапамагаць эскпэртам у няпростай справе вызначэньня лепшых песьняў 2008 будуць усе наведнікі парталу.

Тузін ГітоўАдной з галоўных (і, прынамсі, самых цікавых) задачаў падвядзеньня вынікаў ёсьць вызначэньне самых удалых і ўпадабаных твораў зь ліку ўсіх 69-ці песьняў, што гучалі ў гіт-парадзе «Тузіна Гітоў» цягам усіх 20-ці тураў сэзону. А каб зрабіць гэты працэс найбольш грунтоўным рэдакцыя запрасіла ў выніковую эскпэртную раду ўплывовых музычных знаўцаў.

Менавіта экспэртная рада ў складзе Ігара Плевіна (студыя «Осмас»), Андрэя Баброўкі (Селах), Канстанціна Кулеша (Super8), Генадзя Сыракваша (PRO-2-Studio) Ігара Будая (Ariola, Польшча) і прадстаўнік ад ТГ RWD правядзе першы этап адбору. Зь ліку 69-ці тузіноўскіх песьняў кожны з экспэртаў вызначыць свой найлепшы «тузін». Усе песьні, што будуць згаданыя экспэртамі, возьмуць удзел у вялікім выніковым МЭГА-ТУРЫ. А наведнікі нашага парталу раставяць усе кропкі над «і».

Для правядзеньня «МэгаТуру-2008» абраная традыцыйная «алімпійская» схэма «Да апошняга»: пасьля невялікага стартавага пэрыяду штодня адміністратарамі гіт-параду будуць здымацца песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў.

12-ка лепшых песень складзе выніковы «залаты» тузін году. Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены, аж пакуль у ім не застанецца адна песьня – Песьня Году на «Тузіне». Якая песьня стане галоўнай у гэтым годзе, будзе залежыць толькі ад наведнікаў, якія штодня змогуць прымаць удзел у галасаваньні ў звыклай «тузінаўскай» форме.

Даведка:
Ігар Плевін (гукарэжысэр студыі «Осмас»)
Працаваў з гуртамі Neuro Dubel, Znich, The UNB, запісваў удзельнікаў складанак «Басовішча» і «НезалежныЯ».

Андрэй Баброўка (студыя Селах)
Як канцэртны і студыйны гукарэжысэр працуе з гуртамі J:морс, «Крамбамбуля», «Детидетей», Аляксандрам Патлісам, гуртом «Тайланд», Pnevmania, запісваў сольны альбом Лявона Вольскага.

Канстанцін Кулеш (студыя Super8)
Працаваў з шэрагам прадстаўнікоў беларускай пап- і рок- сцэны (Лепрыконсы, Indiga, NEO ды інш.), а таксама з музыкамі зь Японіі, Расеі, Кітая, Нямеччыны (U.D.O., Jason Rothan, Bernhard Groinig, Дзьмітры Нагіеў ды інш.). Стала супрацоўнічае з кампаніямі TC Electronic (Данія), Waves (Ізраіль), Digidesign (ЗША).

Генадзь Сыракваш (PRO-2-Studio)
Запісваў альбомы N.R.M., Krok, Куклы, Vicious Crusade, дуэту Аляксандра і Канстанцін. Летась адкрыў прадстаўніцтва сваёй студыі ў Вялікабрытаніі.

Ігар Будай (студыя Ariola, Польшча)
У 80-х - гукарэжысэр «Сузор’я», з пачатку 90-х жыве ў Польшчы, дзе заснаваў уласную студыю. Запісаў больш за 150 альбомаў. Працаваў з Бі-Бі Кінгам, гуртамі Globetrotters, O.N.A., з сусьветнымі зоркамі акадэмічнай музыкі.

Wieceir Mechaniczny, «Тузін Гітоў»


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net