|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Распачаўся адбор на Be Free | 03.07.2008 | Арганізатары фэсту Be Free абвесьцілі пра пачатак адбору сярод маладых гуртоў, якія могуць выйсьці на сцэну ў Львове разам з зоркамі ўкраінскага, беларускага і польскага року. Тым часам да ліку ўдзельнікаў фэсту дадаўся яшчэ адзін - гурт Metanoia з польскага Жыўца, што днямі атрымаў перамогу на фэсьце маладых выканаўцаў Rocko-Go. У ліку сябраў журы фэсту Rocko-Go быў лідэр гурта ULIS Слава Корань, адзін з арганізатараў беларускага фэсту ў Львове. Гурт Metanoia настолькі спадабаўся музыку, што ён вырашыў яго запрасіць і на Be Free, што адбудзецца 8-10 жніўня ў Львове. Такім чынам сьпіс выступоўцаў налічвае ўжо больш за 10 гуртоў, сярод якіх «Kрама», ULIS, Neuro Dubel, zygimont VAZA, WZ-Orkiestra, Pomidor/OFF, Zet, «Стары Ольса», польскі T-Love і ўкраінскі – «Тартак».Цяпер прымаюцца заявы ад маладых камандаў, якія маюць жаданьне выступіць на фэсьце ў Львове. Для гэтага трэба даслаць свой трэк у фармаце mp3 (у якасьці ня горш за 128 kbps) разам з кантактнай інфармацыяй і інфармацыяй пра гурт, а таксама фота на адрас fest.svabody@gmail.com Выбар маладых удзельнікаў Be Free пройдзе ў два этапы – спачатку на сайце euroradio.fm пройдзе інтэрнэт-галасаваньне, паводле якога будзе адабраны зь дзясятак фіналістаў. Зь іх ужо журы фэсту абярэ тройку лепшых, якія паедуць у Львоў. У хуткім часе на сайце фэсту www.festsvabody.org пройдзе конкурс сярод прыхільнікаў беларускай музыкі. Яго пераможца атрымае магчымасьць паехаць на фэст бясплатна. ТГ угару - up |
|
|