.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Памёр Андрэй Вашкевіч
| 04.07.2008 |

3 чэрвеня пайшоў з жыцьця Андрэй Вашкевіч, колішні лідэр гурта «Любовь и спорт». Паводле папярэдняй інфармацыі, у яго здарыўся сардэчны прыступ. Пахаваньне адбудзецца ў нядзелю, 6 ліпеня.

Андрэй ВашкевічДакладная прычына сьмерці музыкі пакуль не ўстаноўленая – вядома толькі, што Андрэй пайшоў 3 чэрвеня ў лазьню і там памёр. Папярэдне мэдыкі канстатавалі, што ў музыкі спынілася сэрца.

Андрэй Вашкевіч стаяў на чале гурта «Любовь и спорт» - аднаго з самых яскравых беларускіх гуртоў, што граў брытанскую музыку. Адзіны альбом гэтай каманды, што выйшаў у 2002 годзе з захапленьнем быў прыняты музычнымі крытыкамі. Але каманда па хуткім часе распалася. Андрэй Вашкевіч з гэтай сфэры не сыйшоў і займаўся пытаньнем аўтарскіх правоў у кампаніі «Глёрыя мэдыя». Адзін зь сяброў Андрэя Вашкевіч выканаўца Атмараві кажа: «Гэта сапраўды вялікая страта. Я спадзяваўся, што Андрэй яшчэ вернецца да музыкі і думаў, што ён пяройдзе ў новую фазу свайго жыцьця і пачне зноў сьпяваць…» Журналістка Тацяна Заміроўская: «Гэта была вельмі яркая фігура. І калі казаць пра ўздым беларускай „брытанскай“ музыкі, то яго можна зьвязваць з імём Андрэя Вашкевіча».

Сёлета Андрэй Вашкевіч зьдзейсьніў адну з сваіх запаветных мараў - зьезьдзіў на востраў Занзібар. Гэта адзін з апошніх прыжыцьцёвых здымкаў.

«Тузін Гітоў» выказвае спачуваньні сваякамі і блізкім Андрэя Вашкевіча.

ТГ

Фота: odnoklassniki.ru


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net