.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Беларускія музыкі аб’ядналіся ў таварыства
| 07.07.2008 |

Складанка «m-dOM» стала першым праектам беларускага таварыства незалежных музыкаў. Яго выдала кампанія BOpromo, якая са словаў яе заснавальнікаў «напоўлегальным і амаль містычным чыным выжывае ва ўмовах татальнай камэрцыялізацыі мастацтва за кошт невычэрпных псыхічных рэсурсаў некаторых юных пасыянарыяў». Сярод удзельнікаў складанкі «Адыс-Абэба», «Серебряная свадьба», «Кассиопея» ды іншыя гурты, якія яднае хіба толькі своеасаблівы падыход да музычнай творчасьці.

m-dOMПершы выпуск складанкі «m-dOM» уяўляе зь сябе кампіляцыю зь песень васьмі менскіх калектываў, якія засьведчылі сваю актыўнасьць на канцэртых пляцоўках Беларусі, а часам і па-за яе межамі. Некаторыя выканаўцы – ужо добравядомыя публіцы, але ёсьць і тыя, што толькі пачынаюць сваю кар’еру. Прадусары складанкі адзначаюць, што ў шмат якіх выканаўцаў нават нягледзячы на вядомасьць, дагэтуль не было выдадзеных запісаў. «m-dOM» – гэта пакуль што адзіны афіцыйна выдадзены дыск, дзе можна знайсьці іх кампазыцыі. Сярод удзельнікаў складанкі «Адыс-Абэба», «Серебряная свадьба», «Кассиопея», «Клёндайк», «ПортМоне» ды іншыя.

Паводле задумкі ініцыятараў праекту - кампаніі BOpromo – ён не абмежаваны паводле нейкіх крытэраў. Таму тут можна сустрэць песьні на розных мовах (але збольшага па-расейску) і розных напрамкаў. «Гэта ня гіт-парад ці анталёгія. Гэты зборнік складаецца збольшага з твораў тых, хто цяпер актыўна канцэртуе».

У кампаніі BOpromo пэўныя, што дадзеная кампіляцыя задаволіць ня ўсіх, што хутчэй за ўсё большасьці не спадабаецца яе назва. «Але мы ўсё адно будзем намагацца зрабіць наступны зборнік, а за ім яшчэ і яшчэ. Зь іншымі калектывамі, песьнямі і можа быць пад іншай назвай. Аднак, прадстаўленая музыка там будзе найбольш цікавай. Вядома ж, на наш погляд».

Дыск беларускага таварыства незалежных музыкаў «m-dOM» ужо ў продажы. Яго можна замовіць і праз пошту bo@bo-promo.com

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net