.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Крамбамбуля» запісала дуэт з Русяй
| 08.07.2008 |

Песьня «Безь цябе» была ўпершыню выдадзеная год таму на альбоме «Крамбамбуля сьвяточная», але нядаўна музыкі перазапісалі яе ў новай, дуэтнай, вэрсіі разам зь сьпявачкай Русяй. Лявон Вольскі: «Гэта быў такі канцэртны нумар, але ён нам так спадабаўся, што некалькі месяцаў таму мы вырашылі запісаць дуэт у студыі. Мне здаецца, песьня ад гэтага толькі выйграла». «Крамбамбуля» прэзэнтуе гэты трэк у межах акцыі «Сэрца жыве».

Крамбамбуля. 5 годУ межах акцыі «Сэрца жыве» на сайце serca.tut.by 8 чэрвеня гурт «Крамбамбуля» прадставіць эксклюзыўную вэрсыю песьні «Безь цябе», запісаную з Русяй. Мэта праекту – дапамагчы сабраць 350 тысяч эўра на апэрацыю па перасадцы сэрца Мішы Ларыну.

«Мы далучыліся да гэтага праекту, бо добра разумеем, што здароўе – гэта нешта такое, што сёньня ёсьць, а заўтра можа некуды зьнікнуць, – кажа Лявон Вольскі. – Горш за ўсё, калі менавіта так, як ў Мішы – раптам, без будзь якіх на тое прычынаў. Вельмі хочацца, каб усё ў яго атрымалася».

Песьня «Безь цябе» была ўпершыню выдадзеная год таму на альбоме «Крамбамбуля сьвяточная», але ў межах акцыі яна ўдзельнічае ў новай, дуэтнай, вэрсіі. «Гэта быў такі канцэртны нумар, але ён нам так спадабаўся, што некалькі месяцаў таму мы вырашылі запісаць дуэт у студыі. Мне здаецца, песьня ад гэтага толькі выйграла», – мяркуе лідэр «Крамбамбулі».

Пералічыць грошы для Мішы вельмі проста – дастаткова зайсьці ў любое аддзяленьне «Беларусбанка» з рэквізытамі яго рахунка. Квіток запаўняць ня трэба, пашпарт не патрэбны. Дадатковая інфармацыя пра Мішу і акцыю ёсьць на старонцы serca.tut.by.

Рахунак: Філіял 511 ААТ «АСБ Беларусбанк», Код 815 УНП 100349858 р/р 3819382103561, для пералічэньня на рахунак №01000019 для Ларына Міхаіла.

ТГ

Фота: krambambulya.com


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net