.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Тузін сымпатыяў» ад Ігара Будая
| 08.07.2008 |

Экспэрты ТГ вызначыліся з сваімі сьпісамі лепшых песень музычнага сэзону 2007-2008. Цягам тыдня кожны зь іх выкажацца і назаве сваю «12-ку» лепшых паводле ўласных крытэраў. Па выніку ўсе названыя экспэртамі творы трапяць у выніковы тур на «Тузіне Гітоў», які распачнецца на наступным тыдні. Першы асабісты «Тузін» ад заснавальніка польскай студыі «Ariola» (Гданьск), у мінулым гукарэжысэра гурта «Сузор’е» Ігара Будая.

Ігар БудайІгар Будай (студыя Ariola, Польшча)
У 80-х - гукарэжысэр «Сузор’я», з пачатку 90-х жыве ў Польшчы, дзе заснаваў уласную студыю. Запісаў больш за 150 альбомаў. Працаваў з Бі-Бі Кінгам, гуртамі Globetrotters, O.N.A., з сусьветнымі зоркамі акадэмічнай музыкі.

Сузор'е - Панна Марыя. За гімн, за боль, за сола.
Троіца – Тры янгалы. За традыцыю, за мэдытацыю, за непаўторнасьць.
Аруцюнаў Мікалай і Krama - Бяжы, хлопец. За якасны рок-н-рол.
Naka - BY YOU. За арыгінальнасьць.
Borealis – Разьвітаньне. За аранжыроўку.
:B:N: feat. Лявон Вольскі - Загiнулым паэтам прысьвячаецца. За тэкст, за нэрв.
Хлястоў Аляксей - Погляд дзявочы. За беражлівыя адносіны да вядомага твору.
Nevma - Ня веру табе. За энэргію.
Крамбамбуля - Усё нармальна, мама! За лёгкасьць, за гумар.
J:мoрс - Зорка Вэнэра. За «дэманічны» прыпеў.
Prima-Vera - Каму сэрца. За азарт, за хуліганства.
Unia feat. Алег Хаменка - Хлопец пашаньку пахае. За народны рок.

Ігар Будай, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net