|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Круты Тузін» ад Канстанціна Кулеша | 08.07.2008 | Вынікі музычнага сэзону на ТГ падводзіць Канстанцін Кулеш – прадусар і гукарэжысэр студыі Super8: «Як i раней, большасьць гуртоў граюць для сябе, цi для такiх жа музыкантаў як i самi - спрабуюць уразiць калег вiртуозным выкананьнем, складанымi рытмамi i такiмi ж складанымi музычнымi думкамi. Большасьць сьпявае па-беларуску, таму што гэта „крута“, а не таму, што ёсьць што сказаць». Канстанцін Кулеш (студыя Super8)Працаваў з шэрагам прадстаўнікоў беларускай пап- і рок-сцэны (Лепрыконсы, Indiga, NEO, Саладуха, Алеся ды іншыя), а таксама з музыкамі зь Японіі, Расеі, Кітая, Нямеччыны (U.D.O., Jason Rothan, Bernhard Groinig, Дзьмітры Нагіеў ды іншыя). Стала супрацоўнічае з кампаніямі TC Electronic (Данія), Waves (Ізраіль), Digidesign (ЗША). 1. Аруцюнаў і Крама – Бяжы, хлопец Я люблю музыку, у якой вытрыманы стыль. Граць у сваiм стылi значна цяжэй, чым намяшаць усяго ад r'n'b да шансону ў адной песьнi, як робiць большасьць беларускiх музыкантаў. Плюс «Краме» за музыку, мiнус за гук - зь ix вопытам ды папулярнасьцю сорамна гучаць як сынтэзатар yamaha :) 2. Харлi - Матылёк Прыгожая песьня, але занадта складана выконваюць :) Нейкая спартыўная музыка атрымлiваецца. Каб уразiць калег-музыкантаў, а не слухачоў. Але песьня прыгожая! 3. Аляксей Хлястоў – Погляд дзявочы Добра гучыць, добрае выкананьне. Папса? Папса. Але ж ня ўсiм хардкор граць. 4. Джамбiбум - Жавароначкі Добра выканана, цiкавая аранжыроўка. Дарэчы, хачу пажадаць усiм больш уважлiва ставiцца да тэкстаў - на беларускай мове не абавязкова сьпяваць пра жавароначкаў, цемру цi пра чабор. 5. Глюкi - АntiEMO (Parket) Гэта патэнцыяльны гiт. Удасканалiць аранжыроўку i запiсаць добра! :) 6. Ilo & Friends - Synu Прыгожы, прыемны тэмбар, але вакалістка крыху не трапляе ў ноты :) 7. Яр - Ваня (live) Выдатна. Цiкава. 8. Памiдораў і DJ Lexa - Усе жадаюць Party! Прыклад песьнi не пра «цемру». 9. Песьняры - Распавядальная Выдатнае выкананьне. Было б добра, калi б прадстаўнiкi альтэрнатыўнай беларускай музыкi сьпявалi б хоць на 50% як «Песьняры». 10. Prima-Vera – Каму сэрца Я ўбачыу Тацяну з зусiм iншага боку :) Крыху наiўная аранжыроука, але вельмi цiкава. 11. Сузор'е – Панна Марыя Добрае выкананьне, усё ў стылi. 12. Termin X – Чароўны мур Гэты гурт трапiў у 12, дзякуючы Oasis. Спадзяюся, што хлопцы маюць свае песьнi, якiя нават лепш за творы брытанцаў. Пра агульны ўзровень. З 69 было складана вызначыць 12. Большасьць гуртоў я пачуў упершыню i ўпэунены, што ў iх ёсьць шмат добрых твораў, але ж на мой погляд за тыя 7-10 гадоў што я не цiкавiўся беларускай альтэрнатыўнай музыкай, сытуацыя не зьмянiлася. Як i раней, большасьць граюць для сябе, цi для такiх жа музыкантаў як i самi - спрабуюць уразiць калег вiртуозным выкананьнем, складанымi рытмамi i такiмi ж складанымi музычнымi думкамi. Большасьць сьпявае па-беларуску, таму што гэта «крута», а не таму, што ёсьць што сказаць. Таксама, на мой погляд, зусiм не абавязкова капiяваць манеру выкананьня Лявона Вольскага, каб быць беларускамоўным выканаўцам. Пра гук - амаль тое ж самае. Як альтэрнатыўная музыка гучала - так i гучыць. Гэта не такiя вялiкiя грошы $100 з кожнага удзельнiка, как зрабiць гук, за якi ня будзе сорамна. Канстанцін Кулеш, для ТГ угару - up |
|
|