|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Амбасовішча» шырыцца | 09.07.2008 | Цікавасьць да сёлетняга «Амбасовішча», што праводзіць амэрыканская амбасада ў Беларусі – надзвычайная. Арганізатары фэсту вырашылі пашырыць конкурс і даць магчымасьць выступіць гуртам з усіх рэгіёнаў Беларусі. Усяго на сцэну, адмыслова збудаваную для фэсту на тэрыторыі рэзыдэнцыі амэрыканскага амбасадара, выйдуць больш за 10 гуртоў. У госьці чакаюць больш за 300 прадстаўнікоў беларускай музычнай індустрыі, журналістаў і дыпляматаў. Жывую трансьляцыю з гэтага мерапрыемства будуць весьці адразу дзьве радыёстанцыя – радыё «Рацыя» і NETradio. Падрабязнасьці пра сёлетняе «Амбасовішча» ТГ распавяла аташэ па пытаньнях інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША Кэралайн Сэвідж. «Амбасовішча-2008» сталася ўжо добрай традыцыяй. Фэст праводзіцца раз на год на тэрыторыі рэзыдэнцыі амэрыканскага амбасадара, што знаходзіцца ў Раўбічах. Сёлета ён адбудзецца 11 ліпеня. Гаспадаром яго выступіць часовы павераны Джонатан Мур. На гэтае музычнае сьвята запрошана ля 300 гасьцей. Кэралайн Сэвідж кажа, што сярод іх - вядомыя беларускія музыкі, прафэсіяналы ў сфэры музычнай індустрыі, прадстаўнікі грамадзкай супольнасьці і дыпляматы. «Мы лічым, што „Амбасовішча“ – гэта сьвята беларускай музыкі і свабоды мастацкага самавыяўленьня і вельмі хочам, каб у ім узялі ўдзел як мага болей цікавых і таленавітых людзей», - кажа аташэ.Сёлета на «Амбасовішчы» было вырашана зладзіць музычны конкурс сярод прадстаўнікоў усіх беларускіх рэгіёнаў. Цягам некалькіх месяцаў арганізатары акцыі адбіралі музычныя гурты для ўдзелу ў фэсьце. У выніку спыніліся на наступных выканаўцах: Indra (Полацак) Zatoczka (Магілеў) Джамбібум (Менск) Kalmary (Бяроза) Tlusta Lusta (Горадня) Глінтвейн (Гомель) Пераможцу сярод гэтых гуртоў будуць адбіраць госьці фэстывалю праз галасаваньне. Другая ж частка «Амбасовішча» – выступ ужо вядомых беларускіх гуртоў. На сцэну выйдуць «Крама», «Крамбамбуля», Garadzkija і Mauzer. Але і гэта яшчэ ня ўсё. Са словаў Кэралайн Сэвідж, удзел у фэсьце возьмуць і амэрыканскія музыкі. «Мы даўно хацелі запрасіць на гэтую акцыю адзін з нашых гуртоў і сёлета ў нас гэта атрымалася. Адмыслова для выступу на „Амбасовішчы“ з ЗША прыедзе каманда Fox Trio. Спадзяемся, што іх музыка прыйдзецца даспадобы беларускім слухачам». Упершыню за чатырохгадовую гісторыю фэсту кожны ахвочы зможа віртуальна папрасутнічаць на ім. Сёлета жывую трансляцыю з «Амбасовішча» будуць весьці адразу дзьве радыёстанцыі. «Амбасовішча-2008». Рэзыдэнцыя амбасадара ЗША (Раўбічы). 11 ліпеня. Пачатак у 16:00 Жывая трансьляцыя на радыё «Рацыя» (FM 98,1, Беласток і праз racyja.com). Падрабязьней на http://racyja.by/pages/listen.html. Жывая трансьляцыя на NETradio (http://www.netradio.by). SB, ТГ Фота: Naviny.by угару - up |
|
|