.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Znich i Zet ня выступяць на «Басовішчы-2008»
| 09.07.2008 |

У праграме сёлетняга «Басовішча-2008» не зусім чаканыя зьмены. Заяўленыя раней выступы гуртоў Zet і Znich адмяняюцца. У першых зьмяніліся пляны, другія нібы своечасова не сабралі дакумэнты. Старшыня БАСу Радэк Дамброўскі пра Znich: «Яны самі вінаватыя». Лідэр Znich Алесь Таболіч: «Мы ўсё зрабілі і былі ўпэўненыя, што паедзем у Гарадок». У сувязі з гэтым выступ IQ48 пераносіцца на ноч другога дня, а замест Znich зайграе «Сьцяна».

БасовішчаПра тое, што гурт Zet ня зможа прыехаць на «Басовішча» стала вядома ўчора. «У іх нечакана зьмяніліся пляны, - кажа Радаслаў Дамброўскі. – Вельмі шкада, бо і летась была падобная сытуацыя». Дырэктарка гурта Ганна Вольская патлумачыла ТГ, што Zet былі гатовыя да выступу, але раптам паўсталі форс-мажорныя абставіны: «Не магу сказаць якія», - дадала Ганна.

З выступам гурта Znich усё яшчэ болей складана. Радаслаў Дамброўскі цьвердзіць, што так і не дачакаўся ад гурта зьвестак, неабходных для падачы на візу. Таму сёньня было прынятае рашэньне выключыць гурт зь ліку ўдзельнікаў фэсту. Лідэр Znich Алесь Таболіч гэтую навіну прыняў са зьдзіўленьнем: «Зь дзён дзесяць таму нас папрасілі даслаць зьвесткі і некалькі дзён таму мы гэта зрабілі і былі ўпэўненыя, што паедзем у Гарадок». У той жа час Радаслаў тлумачыць, што ўсе неабходныя дакумэнты ўжо сабраныя і падрыхтаваныя для падачы ў консульства: «Яны проста не пасьпелі і ўжо нічога нельга зрабіць. Шкада, бо хацелася іх бачыць на фэстывалі».

У сувязі з гэтым выступ IQ48 пераносіцца на вечар другога дня. Яны закрыюць праграму фэсту. Замест Znich зайграе берасьцейскі гурт «Сьцяна». Гурт SOK сыграе сваю праграму пасьля конкурснай праграмы. Пасьля прэзэнтацыі ляўрэатаў выступіць Neuro Dubel. У пятніцу апошнім на галоўнай сцэне заграе WZ-Orkiestra.

Варта яшчэ зазначыць, што сытуацыя зь візамі можа моцна адбіцца на наведвальнасьці сёлетняга фэстывалю. Арганізатарам удалося дамовіцца на выдачу толькі 100 бясплатных візаў.

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net