|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Тузін з нацяжкай» ад Андрэя Баброўкі | 09.07.2008 | Экспэрт сэзону 2007-2008 на ТГ гукарэжысэр Андрэй Баброўка (студыя «Селах»): «Выбраць „тузін“ лепшых з прадстаўленага ў гэтым сэзоне на ТГ было сапраўды вельмі цяжка. На жаль, удзельнікі ТГ збольшага пакінулі жахлівае ўражаньне з пункту гледжаньня, асабліва маладыя каманды. Такія запісы зусім не прыдатныя і няўежныя, як тая недавараная бульба». Андрэй Баброўка (студыя Селах)Як канцэртны і студыйны гукарэжысэр працуе з гуртамі J:морс, «Крамбамбуля», «Детидетей», Аляксандрам Патлісам, гуртом «Тайланд», Pnevmania, запісваў сольны альбом Лявона Вольскага. Сумленна праслухаў усе 69 песень гэтага сэзону. І хацелася бы сказаць амаль што кожнаму выканаўцу: памятайце, што гук – гэта адзін з галоўных выяўленчых сродкаў. На жаль, удзельнікі ТГ збольшага пакінулі жахлівае ўражаньне з пункту гледжаньня, асабліва маладыя каманды. Такія запісы зусім не прыдатныя і няўежныя, як тая недавараная бульба. Хацелася бы заклікаць гурты паважаць найперш сябе і сваю працу і запісваць гітары і бубны ўжывую, а ня ў хатніх умовах праз кампутар. Ня хочацца нікога крыўдзіць, выказваю толькі сваё меркаваньне. Але выбраць «тузін» лепшых з прадстаўленага ў гэтым сэзоне на ТГ было сапраўды вельмі цяжка. Па сутнасьці абраў толькі дзевяць кампазыцыі, астатнія тры давялося дадаць зь вялікай нацяжкай. 01. Вольскі Лявон – Эўравізія 02. Троіца – Тры янгалы 03. Крамбамбуля - Усё нармальна, мама! 04. Глюкі - АntiEMO (Parket) 05. :B:N: feat. Лявон Вольскі - Загiнулым паэтам прысьвячаецца 06. OSIMIRA - Сяньня Купала, заўтра Ян 07. J:мoрс - Зорка Вэнэра 08. Вайцюшкевіч Зьміцер і WZ-Orkiestra - Як вецер 09. Zeitnot - Боты 10. Хуткі Смоўж - Лебедзі 11. Хлястоў Аляксей - Погляд дзявочы 12. Аруцюнаў Мікалай і Krama - Бяжы, хлопец Андрэй Баброўка, для ТГ угару - up |
|
|