|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Стыльны Тузін» ад Генадзя Сыракваша | 12.07.2008 | Вынікі сэзону на ТГ ад Генадзя Сыракваша, кіраўніка PRO-2-Studio: «12 гадоў сачу за беларускім музычным працэсам і бачу тэндэнцыю да паляпшэньня з кожным годам. Зьяўляюцца новыя цікавыя каманды, якія вельмі цікава гучаць, прагрэсуюць і добравядомыя выканаўцы». Генадзь Сыракваш (PRO-2-Studio)Запісваў альбомы N.R.M., Krok, Куклы, Vicious Crusade, дуэту Аляксандра і Канстанцін. Летась адкрыў прадстаўніцтва сваёй студыі ў Вялікабрытаніі. Пры праслухоўваньні ўдзельнікаў ТГ я намагаўся крыху абстрагавацца і ацэньваць твор найперш, як слухач, а не гукарэжысэр. Хоць магу сказаць, што 12 гадоў сачу за беларускім музычным працэсам і бачу тэндэнцыю да паляпшэньня з кожным годам. Зьяўляюцца новыя цікавыя каманды, якія вельмі цікава гучаць, прагрэсуюць і добравядомыя выканаўцы. Недзе ў паловы ўдзельнікаў чарту ў гэтым сэзоне бракуе агульнага гучаньня, у пляне запісу іх песьні гучаць на ўзроўні самадзейнасьці. Але ёсьць і вартыя прыклады. 1. Харлі ВІА - Матылёк. Вельмі прафэсійна зробленая песьня з выдатным вакалам. 2. ILO & Friends – Synu. Надта спадабалася манернасьць вакалісткі, стыльна выканана, прыгожа інтанацыйна. 3. :B:N: feat. Лявон Вольскі - Загiнулым паэтам прысьвячаецца. Як для іх стыля – пісьменна зроблена. Адчувальная моцная энэргетыка сьпеву. 4. Kalmary – Бадмінтон. Адразу запаў на тэкст і адзначыў найперш за добрае пачуцьцё гумару. 5. Вольскі Лявон – Эўравізія. Сьцёб па поўнай, але пры гэтым тэкст, аранжароўка ды інструмэнтальная частка выдатна спалучаюцца між сабой. 6. Яр - Ваня (Live). Прыклад прыстойнай этнікі. 7. Троіца – Тры янгалы. Мне падабаецца ўсё, што робіць гэтая каманда. Гэтая песьня ня стала выключэньнем. 8. Беланогая Тацьцяна - Белая птушка. Вылучыў найперш выдатны голас і манеру выкананьня. 9. Karbido – Добры вечар. Зачапіла. І падыходам, і выкананьнем, і аранжыроўкай, і падачай. 10. Naka - BY YOU. Як і адзначаныя ўжо песьні з жаночым вакалам гэты твор стаў у шэраг лепшых праз стыльнае выкананьне. 11. Авангардшкола – Сінявокая. Гэта гіт. Мне спадабалася. 12. Здань - Ты зь Менску, я – з Гародні. Злавіў сябе на думцы, што менавіта так бы і зрабіў гэты твор, каб сам ім займаўся. Якраз такім чынам мусіць адпавядаць тэкст музыцы, а музыка – тэксту, як на маё меркаваньне. Вылучыў бы сапраўды цікавыя словы песьні і гэтую гульню ў прыпеве. Генадзь Сыракваш, для ТГ угару - up |
|
|