|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Як Vinsent за беларускую мову пабіўся | 16.07.2008 | Рэпэр Vinsent пабіўся з адным вядомым музыкам. Крыўднік, якому не спадабалася мова выкананьня, атрымаў два моцныя ўдары. Гукарэжысэру студыі прыйшлося выконваць функцыі рэфэры і разьнімаць музыкаў. У выніку – падбітае вока ў Vinsent’а, зламаны нос у крыўдніка. Пра першую «піяр-акцыю» напярэдадні выхаду дэбютніка надзеі беларускага хіп-хопу піша Павал Белавус. Рэпэр Vinsent запісаў свой дэбютны альбом «Беларускі рэп». Музыка плённа папрацаваў у студыі, былі прапісаныя ўсе вакальныя партыі, цяпер альбом знаходзіцца на стадыі зьвядзеньня і мастэрынгу. Над саўндам шчыруюць адны зь лепшых гукарэжысэраў краіны ў сфэры рэпу, таму не без падставаў можна разьлічваць на якасны гук. Альбом уключае ў сябе толькі новыя творы Vinsent’а. Тут і лірыка, і моцныя грамадзянскія, патрыятычныя трэкі, знайшлося месца нават сюррэалізму і сацыяльнай пародыі.Як паведамляе прэс-служба выканаўцы, падчас запісу альбома здарыўся, мякка кажучы, непрыемны выпадак. Vinsent запісваў свой чарговы трэк. У гэты час у студыі, акрамя гукарэжысэра, знаходзіўся яшчэ адзін даволі вядомы музыка (імя не называецца па прычынах этыкі). Яму не спадабалася мова выкананьня Vinsent’а, а ўсе тэксты музыкі - беларускамоўныя. Ён пачаў абражаць самога рэпэра. Vinsent такога не дараваў. Два моцныя ўдары ў твар атрымаў крыўднік і паваліўся на падлогу. Завязалася бойка. Гукарэжысэру студыі прыйшлося выконваць функцыі рэфэры і разьнімаць музыкаў. У выніку – падбітае вока ў Vinsent’а, зламаны нос у крыўдніка. Vinsent так пракамэнтаваў інцыдэнт: «Увогуле я чалавек неканфліктны. Але існуюць такія сытуацыі, калі немагчыма трываць. Так было і тут. Ён абразіў маю мову і мяне, атрымаў па заслугах. Але запіс альбома працягнуўся. Ужо ўсё запісана, цяпер справа за гукарэжысэрамі». Папярэдне рэліз альбома «Беларускі рэп» заплянаваны на восень 2008 году. Павал Белавус, для ТГ угару - up |
|
|