|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Львоў як месца паломніцтва прыхільнікаў беларускага року | 16.07.2008 | Удзельнікі фэсту Be Free пра задуму сабраць 26 гуртоў зь Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі ва ўкраінскім Львове. З. Вайцюшкевіч: «Гэта адзін з маіх улюбёных гарадоў!» А. Кульлінковіч: «Добра, што зьявілася альтэрнатыва „Басовішчу“». Partyzone: «Гэта выдатная магчымасьць адчуць, што ты свабодны!» Поўная праграма фэсту, што пройдзе 9-10 жніўня – на ТГ. Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю Be Free, што пройдзе ў Львове 9 і 10 жніўня. У фэсьце прымуць удзел 26 гуртоў зь Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Для гледачоў ўсе канцэрты будуць бясплатнымі. Для начлегу публікі ўлады Львова выдзяляюць месца пад намётавы гарадок.Праграма фэсту складзеная на 90 працэнтаў, але ў яе яшчэ змогуць трапіць тры маладыя беларускія гурты – пераможцы адмысловага інтэрнэт-конкурсу на старонцы www.euroradio.fm. Да 30 ліпеня гурты могуць дасылаць свае кампазыцыі на інтэрнэт-галасаваньне, пасьля якога зь дзясяткі фіналістаў аргкамітэт конкурсу абярэ тройку найбольш вартых выступоўцаў. А дзесяць фанаў добрай музыкі праз адмысловыя конкурсы атрымаюць бясплатную вандроўку на Be Free. Дарэчы, праз конкурс на фэст адбіраюцца ня толькі беларускія выканаўцы. Нагадаем, што 10 жніўня ў Львове выступяць пераможцы конкурсу польскага фэсту Rocko-Go – гурт Metanoia з горада Жывец. Арганізатары кажуць, што Львоў выбраны месцам фэсту невыпадкова: у гэты вядомы сваёй культурнай спадчынай і шматлікімі фэстывалямі горад штогод прыязджаюць турысты як з самой Украіны, так і з суседніх Беларусі і Польшчы, а таксама зь іншых краін Эўропы. Публіцы з-за мяжы важна тое, што для вандроўкі ва Ўкраіну не патрэбная віза, а дабрацца да Львову па кішэні нават студэнту-бюджэтніку. Ухваляюць выбар гораду і беларускія музыкі. Зьміцер Вайцюшкевіч кажа, што гэта адзін зь яго самых улюбёных украінскіх гарадоў: «Думаю, што з гэтай задумы атрымаецца вельмі пазітыўная рэч». У гурце «Джамбібум» шмат хто яшчэ ніколі ня быў у Львове, але даўно марыў наведаць гэты горад. Для «джамбібумаўцаў» Be Free - магчымасць ня толькі прадставіць сябе, але і паслухаць вялікую колькасьць добрай беларускай музыкі. Апроч таго ім вельмі хочацца паглядзець і паслухаць суседнія гурты. Андрэй Плясанаў з гурта P.L.A.N. рыхтуе на Be Free новыя песьні, што ўвойдуць у шосты альбом «У пошуках страчанага». Гурт рыхтуе і акустычную, і рокавую праграму. IQ48 таксама рыхтуе новую праграму, сярод прадстаўленых будзе прэзэнтацыя сьвежых песень, якія запісваюцца для новага альбома, выпуск якога запланаваны на восень. Аляксандар Кульлінковіч, лідэр гурту Neuro Dubel, адзначае: «З аднаго боку, шкада, што фэст беларускай музыкі будзе адбывацца не ў Беларусі. Але добра, што зьявілася нейкая альтэрнатыва „Басовішчу“. Было б вельмі добра, каб у год праходзіла па 50 такіх фэстываляў, бо ўся добрая беларуская рок-музыка ня можа зьмясьціцца ў рамкі гэтых двух фэстаў». А з пункту гледжаньня гурта Partyzone, адметнасьць Be Free – ужо ў самой назве фэсту. «Свабода для нас – гэта ўсё. Тут і асаблівых камэнтароў ня трэба. Будзь свабодным!!!» – заклікаюць музыкі і абяцаюць шмат новых цікавых песень. Папярэдняя праграма Be Free 9 жніўня, субота Рок-сцэна, Парк культуры імя Багдана Хмяльніцкага 14:00 – 24:00 Пачатак праграмы: выступы 3-х маладых гуртоў, пераможцаў конкурсу www.euroradio.fm (BY) :B:N: (BY) Partyzone (BY) Iнкунабула (UA) Pomidor/OFF (BY) ROCKAWAY (PL) Znich (BY) zygimont VAZA (BY) Vladivostok (FR) Zet (BY) Haydamaky (UA) і Voo Voo (PL) - супольны канцэрт у межах projekt Lublin 10 жніўня, нядзеля Фольк-сцэна, Плошча Рынак 12:00 – 17:00 NHS (BY) P.L.A.N. (BY) Джамбібум (BY) Яр (BY) Стары Ольса (BY) WZ-Orkiestra (BY) LitvinTroll (BY) + Паказальны выступ рыцарскіх клюбаў (UA) Рок-сцэна, Парк культуры імя Багдана Хмяльніцкага 16:00 – 24:00 Xy4 (UA) IQ48 (BY) Mauzer (BY) METANOIA (PL) Krama (BY) ULIS (BY) Neuro Dubel (BY) Habakuk (PL) Тартак (UA) ТГ угару - up |
|
|