|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Князь Мышкін» на BalticProgFest: «Крыху падпорцім ім карцінку» | 17.07.2008 | Беларускі гурт «Князь Мышкін» зайграе свой сэт у межах прадстаўнічага фэстывалю BalticProgFest, што пройдзе ў літоўскай Кернаве 25-26 ліпеня. Лідэр гурта Леанід Нарушэвіч: «Фэстываль прагрэсіў-року для нас нешта новае. На альтэрнатыўных і джазавых былі, цяпер і сярод рокераў смуту ўнясем. Крыху падпорцім ім карцінку. Хе-хе!» Фэст BalticProgFest праходзіць у Кернаве, што непадалёк ад Вільні. 25 і 26 ліпеня тут выступяць самыя цікавыя каманды, якіх аб’ядноўвае толькі адно – прагрэсіўны падыход да творчасьці. Леанід Нарушэвіч кажа, што фэст вельмі моцны і яны даўно хацелі туды трапіць, урэшце сёлета ў «Князя Мышкіна» гэта атрымалася: «На дзіва нас адразу запрасілі, я на радасьцях яшчэ пару беларускіх камандаў прапанаваў – узялі яшчэ Zombie Zoo і Mouches a l’orange. Фэстываль прагрэсіў-року для нас нешта новае. На альтэрнатыўных і джазавых былі, цяпер і сярод рокераў смуту ўнясем». Беларусы едуць практычна за свае грошы. З адной простай прычыны: «Вельмі хочацца з гэтай дрыгвы вырвацца. Крыху падпорцім ім карцінку. Хе-хе!», - кажа Леанід Нарушэшвіч.На пытаньне каго з удзельнікаў фэсту яму будзе найбольш цікава пабачыць Леанід адказаў бяз роздумаў: «Delirium!» Праграма BalticProgFest (Кернава, Літва) 25 ліпеня 17:00 – 18:30 Appleseed (PL) 18:30 – 20:00 Mouches a l‘orange (BY) 20:00 – 21:30 Panzerballett (GER) 21:30 – 23:00 The Red Masque (USA) 23:00 – 00:30 Nick Barrett & Clive Nolan (UK) 26 ліпеня 11:30 – 12:30 Sv. Sodas (LT) 12:30 – 14:00 Infront (RU) 14:00 – 15:30 Olive Mess (LV) 15:30 – 17:00 Zombie Zoo (BY) 17:00 – 18:30 Knyaz Myshkin (BY) 18:30 – 20:00 Flamborough Head (NL) 20:00 – 21:30 Indukti (PL) 21:30 – 23:00 Final Conflict (UK) 23:00 – 00:30 Delirium (IT) ТГ угару - up |
|
|