.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Вызначаны пераможцы «Басовішча-2008»
| 20.07.2008 |

Увечары 19 ліпеня былі названыя ляўрэаты 19-га фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2008». Шэсьць прызоў, заснаваных арганізатарамі і спонсарамі фэсту падзялілі між сабой тры гурты - TLUSTA LUSTA з Горадні, Spita/\ь F зь Менску і «Глюкі» з Магілёву. Гарадзенцы атрымалі асноўны прыз - бясплатны запіс альбома.

БасовішчаУсяго ў конкурсе ўзялі ўдзел 6 гуртоў. Яшчэ тры ўдзельніка так і не дабраліся да Гарадку праз праблемы зь візамі. Ляўрэатаў вызначала журы ў наступным складзе: Ілона Карпюк (арганізатар «Басовішча» ў 2003-2006 гадах), Слава Корань, Бобан (ZERO-85) i Зьміцер Вайцюшкевіч.

TLUSTA LUSTA - ляўрэаты 1-ай прэміі - аднойчы ўжо прабіваліся праз адборачны тур на «Басовішча». Але тады, у 2004 годзе, яны ня здолелі выступіць на фэстывалі, бо аднаго з удзельнікаў каманды забралі ў войска. «Цалкам справядлівае рашэньне аддаць гэтаму гурту першае месца. Яны сапраўды вартыя таго», - адзначыў у інтэрвію ТГ адзін зь сябраў журы адборачнага туру да «Басовішча-2008» і вядучы канцэрту Аляксандар Памідораў.

Для менскага гурта Spita/\ь F выступ на фэстывалі быў сапраўднай падзеяй. Па сутнасьці музыкі ўпершыню выступалі на вялікай сцэне, але трымаліся вельмі ўпэўнена, паказаўшы надзвычайную музычную сьпеласьць.

«Глюкі» разглядаліся сярод патэнцыйных фаварытаў «Басовішча» яшчэ некалькі гадоў таму, але толькі сёлета патрапілі ў лік удзельнікаў конкурсу. У самы бліжэйшы час яны прэзэнтуюць свой новы дыск пад назвай «Ідыятызм».

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net