|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Басовішча» пад знакам бясконцасьці | 21.07.2008 | Немалады фэстываль музыкі маладой Беларусі прайшоў у дзевятнаццаты раз. З шэнгенскім рэжымам, недаехаўшымі музыкамі, з дарослымі праблемамі поўнагадовай імпрэзы, ён годна выстаяў усе выпрабаваньні і застаўся адной з буйнейшых падзяў беларускай музыкі ў гэтым годзе. Першы рэпартаж ТГ зь сёлетняга «Басовішча». Ад пачатку арганізацыі фэстывалю гэтага году ў яго лёсе былі пэўныя сумневы. Няўпэўненасьць у візах, адсутнасьць «Адборышча» прадказвала, што фэст будзе мінімум незвычайны. Знак бясконцасьці, што глядзеў з афішаў па ўсім Гарадку, вымушаў так думаць.Фэстываль беларускай музыкі праходзіў зь вялікай як ніколі колькаснай перавагай палякаў. «Вольнае паветра», Be Free і шэнген зьменшылі беларускую прысутнасьць, але натоўп перад сцэнай ня вельмі паменшыўся, напоўнены польскімі слухачамі. На жаль, яны не змаглі напоўніць пляцоўку перад сцэнай падчас выступу «Крамы», якая ўпершыню адкрывала «Басовішча». Аднак яна, а потым «Сьцяна» і Памідораў, што ператварыўся зь вядучага ў музыку, як маглі падрыхтавалі настрой для выступу гуртоў конкурснай часткі. Нагадаем, іх у гэтым годзе прыехала ўсяго шэсьць. Нябачные журы недзе вынесла свой вэрдыкт, і першы дзень фэстывалю годна скончылі 5set5, «Троіца», WZ-Orkiestra і адмысловы ўкраінскі госьць «…и Друг мой грузовик», які сваім «бібіп» добра скалыхнуў публіку. Пасьля ночы няспыннага біту ад дыджэяў глядзець фільмы ў намёце фэстывалю назьбіралася ня вельмі шмат людзей, але ўжо паслухаць паўголых Zatoczka людзі сьцягнуліся і не адыходзілі ад сцэны да глыбокай ночы. Добры выступ гурта Rahis, што ўпершыню наведаў фэстываль, супаў з даволі скандальным інцыдэнтам, зьвязаным з забаронай уздымаць высока сьцягі, якая выклікала зразумелае абурэньне ў публікі. З той нагоды амаль апалітычныя «Глюкі» нават вынесьлі ў натоўп сьцяг пад авацыі гледачоў. Другое месца атрымаў малады і нечакана цікавы гурт зь Менску Spita/ь F, а першае - цяжкія гарадзенскія Tlusta Lusta. Палякі з RIMA, Schody, Gate і псыхадэлічнага Dick4Dick адзначылі польскую частку імпрэзы, а ўжо традыцыйныя Neuro Dubel і IQ48 традыцыйна ўзарвалі натоўп. У ноч з 19-га на 20-га нехта адсыпаўся, нехта стопіў аўто да Беларусі, нехта шкадаваў, што не паехаў на «Басовішча». Нехта слухаў выйграны плэер, але арганізатары, пэўна, думалі пра наступныя «Басы». Як мы ўбачылі, праблемы і нязручнасьці не такія і страшныя, але трэба ўжо зараз шукаць шляхі, каб іх пазьбегнуць і зрабіць наступны фэстываль яшчэ лепшым і цікавейшым. Zap, для ТГ угару - up |
|
|