.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Застойны Тузін» ад RWD
| 22.07.2008 |

Свае вынікі музычнага сэзону на ТГ падводзіць RWD: «Бачны добры падзел выканаўцаў на тры часткі: „зубры“ сцэны, якія проста ня могуць дазволіць сабе апусьціцца за пэўны ўзровень; ужо не навічкі, якіх нельга аднесьці да адкрыцьцяў, але і сказаць, што вось яны зоркі, гатовыя зьбіраць поўныя залі — таксама не; і новыя выканаўцы, што кожны год зьяўляцца з адной песьняй і праз год ня ўсе ўжо ўзгадаюць, што нехта такі быў».

RWDArcanum - Таямніца часу
IQ48 - Гэй, наперад!
Jab Club – Вуліца дым
Pragnavit - У тваёй крыві
Рокаш – Восень
Віртуальныя тэхналёгіі feat. Jan Mauzer - Ідзі за мной
Сьцяна - Калыханка
Троіца – Тры янгалы
Глюкі - АntiEMO (Parket)
Вольскі Лявон – Эўравізія
Neuro Dubel - Підарасы
Аруцюнаў Мікалай і Krama - Бяжы, хлопец


Пасьля мінулага году, багатага на альбомы найболей папулярных і сталых гуртоў, у гэтым годзе ацэньваць творы і тым больш абіраць дванаццатку сьпеваў было дастаткова цяжка. Рэдкія альбомы заслужаных гуртоў, адпаведна і рэдкія гіты, а моладзь, на жаль, пакуль не дэманструе жаданьня ці магчымасьці ўварвацца ў авангард музычных прадстаўнікоў нашай краіны. Праз што бачны добры падзел выканаўцаў на тры часткі: «зубры» сцэны («Троіца», «Крама», Neuro Dubel і іншыя), якія проста ня могуць дазволіць сабе апусьціцца за пэўны ўзровень; ужо не навічкі («Глюкі», «Сьцяна», IQ48 і іншыя), якіх нельга аднесьці да адкрыцьцяў, але і сказаць, што вось яны зоркі, гатовыя зьбіраць поўныя залі — таксама не, ад іх чакаюць нейкага прарыву, а ён усё не адбываецца і такія гурты нават хутчэй адыходзяць у нябыт; і новыя выканаўцы, што кожны год зьяўляцца з адной песьняй і праз год ня ўсе ўжо ўзгадаюць, што нехта такі быў. І ўсё гэтае паўтараецца з году ў год, таму можна канстатаваць пэўны застой, калі зь нецярплівасьцю чакаюць альбомы зорных гуртоў, а больш маладое пакаленьне рэдка калі можа адзначыцца больш чым 1-2 альбомамі і неяк замацавацца сярод прызнаных мэтраў, ня кажучы ўжо пра тое, каб пасунуць каго зь іх. А вы верыце ў цуды?

RWD, ТГ

Фота: generation.by


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net