.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Лявон Вольскі зайграе абяцаны міні-канцэрт
| 22.07.2008 |

24 ліпеня Лявон Вольскі зайграе эксклюзіўны міні-канцэрт ў дыскарні «Містэрыя гуку» (ГЦ «Рыга») з нагоды выхаду CD-вэрсіі свайго сольнага альбома «Куплеты і прыпевы». Гэта будзе адзіны выступ музыкі з гэтай праграмай. Больш пра супрацоўнікаў ЖРЭА, палітычных камэнтатараў і рабятаў з бадунца Вольскі сьпяваць не зьбіраецца.

Лявон Вольскі. Куплеты і прыпевыМерапрыемства мела адбыцца некалькі тыдняў таму, але Лявон захварэў. «Нейкі моцны вірус. Высокая тэмпэратура і ўсе іншыя хваробныя радасьці…» – патлумачыў ён тады ў сваім ЖЖ і паабяцаў, што ўсё абавязкова адбудзецца.

«Вірус быў сапраўды нейкі дзікі, але з дапамогай лекараў атрымалася яго перамагчы, – распавядае Вольскі цяпер. – Таму чакаю ўсіх у гэты чацьвер у „Містэрыі“. Будзе міні-канцэрт, аўтограф-сэсія і фота».

Нагадаем, што больш выступаў з праграмай «Куплеты і прыпевы» музыка не плянуе. CD-вэрcія сольнага альбома Лявона Вольскага, якая зьявілася ў продажы некалькі тыдняў таму, дадаткова зьмяшчае караоке-вэрсіі ўсіх песень, а таксама тэксты, акорды і слоўнік выкарыстаных тэрмінаў. Пачатак мерапрыемства ў 18 гадзін.

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net