|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Мэгатур на ТГ стартуе | 22.07.2008 | Экспэрты назвалі 44 песьні, якія ўвойдуць у выніковы тур. Цяпер задача за слухачамі - цягам апошніх летніх тыдняў менавіта яны вызначаць Песьню году. Галасаваньне стартуе 22 ліпеня і працягнецца да 28-га жніўня. Выжывуць мацнейшыя! На прапанову ТГ шэсьць абазнаных экспэртаў (сёлета гэта былі адмыслоўцы ў галіне гуказапісу) вызначылі свае сьпісы лепшых песень з 69 твораў, што бралі ўдзел у гіт-парадзе цягам гэтага музычнага сэзону. Агулам было названа 44 песьні. Кожная зь іх ўвойдзе ў агульны топ-ліст Мэгатуру-2008. Для яго правядзеньня абраная традыцыйная «алімпійская» схема «да апошняга»: пасьля невялікага стартавага пэрыяду ад 27 ліпеня штодня адміністратарамі гіт-параду будуць здымацца песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў.Ад 28 ліпеня да 12-га жніўня будзе здымацца па дзьве песьні, потым набраныя галасы абнуляюцца і ад 13 да 17-га жніўня будзе ісьці галасаваньне за 12 песень, што складуць выніковы «залаты» тузін году. Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены, аж пакуль у ім не застанецца адна песьня. Якая песьня стане галоўнай у гэтым годзе, будзе залежыць толькі ад наведнікаў, якія штодня змогуць прымаць удзел у галасаваньні ў звыклай «тузінаўскай» форме. У выніку 28-га жніўня будзе вызначана Песьня Году на «Тузіне» ТГ угару - up |
|
|