.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Віншуем Алега Хаменку!
| 04.04.2006 |

Лідэр групы “Палац” і пачэсны “тузінавец” Алег Хаменка спраўляе сёньня свой Дзень Народзінаў. Усяго толькі 39-ты па ліку. Рэдакцыя “Тузіна Гітоў” віншуе Музыку з гэтым асабістым сьвятам і жадае яшчэ сотню гадоў плённай працы, шчасьлівага жыцьця й бесклапотнага адпачынку. Алег ужо увайшоў у гісторыю беларускай музыкі. Ня толькі як стваральнік фолк-праекту “Палац”, зь якога выйшлі музыка Зьміцер Вайцюшкевіч, гурты “Kriwi”, “Юр’я”, але і як заснавальнік цэлага кірунку ў айчыннай музыцы – фолк-мадэрну.

Алег Хаменка. ПалацЗрабіў свой унёсак Алег і непасрэдна ў гісторыю “Тузіна Гітоў”. Літаральна гэтымі красавіцкімі днямі на хвалях FM-cтанцыі “Радыё Мінск” у этэр выйдзе юбілейная, 50-ая праграма, прысьвечаная галасаваньню ў нашым гіт-парадзе – “Тузін Гітоў з Алегам Хаменкам”.
Алег таксама вядзе штотыдзень радыёвэрсыю нашага гіт-параду на хвалях “Радыё Рацыя”.

Ужо сёлета зьявіцца й доўгачаканы альбом “Палацу”, у які ўвойдуць ужо знаёмыя песьні групы “Праваджала маці сына”, “Сьпей мне”, так і абсалютна новыя.

Шчыра віншуем Алега! І зычым новых песень, цікавых праграмаў і карысных праектаў!

Рэдакцыя ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net