|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Заенька”: мары зьдзяйсьняюцца! | 05.04.2006 | У 15-м туры на “Тузіне Гітоў” гурт “Indiga” прэзэнтуе загалоўную песьню са свайго самотніка “Заенька”, які выйшаў днямі. У “Заеньцы” рок-князёўна-2005 Руся сьпела з рок-каралём-1994 Ігарам Варашкевічам. “Гэту песьню я асабліва шаную, бо ўсё марыла сьпець разам з Ігарам, і нарэшце мара рэалізавалася!”, - кажа Руся. Лідэр “Крамы” таксама спраўдзіў свае чаканьні: “А я ўсё марыў пра зьяўленьне на беларускай сцэне годнай каманды з прыгожай дзяўчынай на вакале. Калі пачуў “Indiga” – зразумеў, што гэта яна”. Руся ды Ігар плянуюць працягнуць супрацоўніцтва ды запісаць альбом у дуэце... Гісторыя песьні “Заенькі” ў кантэксьце беларускага року пачалася пры канцы 90-х, калі Алег Хаменка, лідэр “Палацу”, папрасіў гурт “Крама” для каляднай вечарыны зрабіць народную “Заеньку” на свой лад. Потым “Заенька” стала ўвайшла ў рэпертуар самога “Палацу”, а летась за яе ўзялася “Indiga”, якая зрабіла абсалютна іншую вэрсыю. У запісу электрычнага варыянту “Заенькі” узяў удзел лідэр гурта “Крама” Ігар Варашкевіч. Ён прапісаў у песьні бэк-вакал і губны гармонік. Цікава, што на сынгле “Indiga” ёсьць яшчэ акустычная вэрсыя вядомай фолкавай кампазыцыі, зробленая з музыкамі гурта “Нагуаль”, а таксама клюбная - у стылі ”jungle”.Руся дадае, што “Заенька” была зьведзена ў дзень яе 25-годдзя: “Так што гэта песьня засьведчыла ня толькі пра новы этап для групы “Indiga”, але стала знакавай для мяне асабіста”, - кажа сьпявачка. Дуэт Русі і Варашкевіча ўжо ў гэтую пятніцу, 7 красавіка, на прэзэнтацыі сынглу выканае ўжывую ня толькі “Заеньку”. “Ігар піша шмат новых песень, якія не падыходзяць да рэпэртуару “Крамы” з стылістычнага гледзішча, таму ён падараваў іх нам. Так што пасьля прэзэнтацыі засядзем у студыі, каб запісаць дуэтны альбом”, - абяцае вакалістка “Indiga”. На канцэрце яны прэзэнтуюць адну з новых сумесных песень – “Дарожную”. Indiga – Заенька (муз.групы, сл.народныя). Разьмяшчаецца са згоды групы. SB угару - up |
|
|