.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



КлЁндайк – Я знаю
| 06.04.2006 |

Яшчэ адзін сынгл ад каманды з жаночым вакалам, якая выконвае прыемны поп-рок па-расейску. Шукаць паралеляў і падабенстваў “Клёндайка” да кагосьці ня мае сэнсу: іх музыка і тэксты падобныя да сотні каманд фармату расейскага “Нашага радыё”, і адначасова беларуская каманда – унікальная. Гэткі парадокс можна патлумачыць наяўнасьцю харызматычнай вакалісткі Каці Пытлевай –тэлевядучай “Першага музычнага каналу”. Цікава, што бацькам групы стаў клявішнік Макс Івашын (Neuro Dubel) – тры гады таму ён шукаў голас для свайго новага музычнага праекту, і запрасіў на праслухоўваньне Кацю.

КлЁндайк. Я знаюПотым да музыкаў далучыўся гітарыст “PostScriptum” Вадзім Марголін, так што і навічкамі на музычнай сцэне “КлЁндайк” не назавеш. Хоць дыск “Я знаю” для іх першы.
Разьлік “КлЁндайка” – на рамантыкаў без абмежаваньняў па ўзросьце; на тых, хто можа ісьці па вуліцы, задумацца і забыць схавацца ад дажджу; на тых, хто сваё першае каханьне перажывае ўсё жыцьцё...

Сяргей Будкін, “Наша Ніва”.

КлЁндайк – Я знаю. West Records, 2006.


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net