.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Цуды інтэрпрэтацыі ад Tlusta Lusta
| 12.12.2008 |

Панк-містыфікатары з Горадні — трэскі, што выплылі на хвалях «Басовішча». Падавалася, што пасьля Devation і «Кальяну» Горадня ўжо ня здольная даць краіне вугля. Tlusta — не такія зубатыя, але даць чаду здольныя няменшага. Той брутальны раскілбас, што ў Tlusta Lusta песьняю завецца можа выклікаць дзьве рэакцыі — альбо прабярэ на ваніты, альбо …выклікае замілаваньне.

Tlusta LustaНа сваім першым альбоме музыкі ў асноўным дэманструюць цуды інтэрпрэтацыі (з 10 песень толькі з палову аўтарскіх з улікам інструмэнталу). Цётчын твор «Вера беларуса» пераўтварыўся ў абсалютна безгаловы панк-адцяг «Рамалэ» — яшчэ бы духавую сэкцыю і Кустурыца езьдзіў бы ў Горадню па запалкі. Нацыянальна-патрыятычная лірыка Купалы («Мне сьняцца сны аб Беларусі») тут таксама набыла абсалютна нечаканае ўвасабленьне (літаратуразнаўцам слухаць непажадана!), а гіт Вясны-2006 «Колер маёй рэвалюцыі» музыкі паскорылі ў тэмпе да такой ступені, што вакаліст не пасьпявае сьпяваць за інструмэнтамі. А ёсьць жа яшчэ прыкольны кавэр на МакSім (схаваным бонусам) і на тых жа Devation. Цешыць, што музыкі ня проста наганяюць банальнага драйву, але і выкарыстоўваюць цікавыя музычныя хады, кідаючы то ў жар, то ў холад (песенькі «Ванілін», «Супраціў»). Адчуваецца недапешчанасьць яшчэ канцэпцыі з уліку кавэр-скіраванасьці гурта і невялікай колькасьці свайго матэрыялу ды яшчэ шкада, што на іх канцэртах словаў не расчуць.

Tlusta Lusta — Блін першы, БМА-груп, 2008

SB, ТГ, для nn.by


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: установка автостекла с выездом.