|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Ляпіс Трубяцкой - “Мужчыны ня плачуць” | 10.04.2006 | Пакуль жонка Сяргея Міхалка Алеся Барулава здымаецца аголенай для ўкраінскіх мужчынскіх часопісаў, сам музыка піша музыку да расейскіх тэлесэрыялаў. Новы дыск “Ляпісаў” – не нумерны альбом, хоць большасьць песень раней не выдавалася. Самі ўдзельнікі называюць гэтую праграму сайд-праектам, у якім узяў удзел “Ляпіс” у поўным складзе. Акрамя ўласна “ляпісаўскіх” музыкаў у запісу ўзялі ўдзел акардэаніст “Лепрыконсаў” Фёдар Федарук, заслужаны артыст Беларусі, бас-гітарыст Аляксандр Каліноўскі і этна-трыо “Тройца” ў поўным складзе. Дыск паказвае іншы “Ляпіс” – з блатной афарбоўкай, без радыйных хітоў. Паказальна, што дыск падтрымала “Радыё Шансон”. Такія песьні па настрою, як “Извините, Маша”, можна было знайсьці адну-дзьве на кожным альбоме, тут жа іх большасьць. Песьні сталіся саўндрэкам да аднайменнага сэрыялу, некаторыя прагучаць у фільме “Апошні забой”, які вось-вось выйдзе ў пракат. Знайшлося месца тут і Міхалку-лірыку – пасумаваць можна пад баляду “Золотом огни” ды наноўзапісаную “Русалкі”. Цікава, што 80% песень былі запісаныя без падкладак – музыкі проста зьбіраліся ў студыі, сядалі і гралі, як на канцэрце. Ад гэтага і гучаньне дыску атрымалася некалькі “кухонным”, але вельмі натуральным і жывым.Сёлета чакаем новы нумерны дыск “Ляпісаў” пасьля двухгадовага зацішша. З кожнай праграмай самая папулярная беларуская група ў Расеі становіцца ўсё цікавейшай у музычным пляне. SB, Наша Ніва Ляпіс Трубяцкой - “Мужчыны ня плачуць”, “Глория Медиа”, 2006. угару - up |
|
|