.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Наста скарыла Люблін
| 18.12.2008 |

Наста Някрасава прызнаная лепшай вакалісткай на самым буйным польскім фэстывалі Mikolajki Folkowe, што прайшоў у Любліне ў чатыры дні. А яе сумесны праект з гуртом FolkRoll заняў у конкурсе трэцяе месца. Наста ўжо другі раз брала ўдзел у фэстывалі. Два гады таму ў складзе NHS-ethno яна ўзяла тут галоўны прыз.

Наста НякрасаваФэстываль Mikolajki Folkowe праходзіць у Любліне і лічыцца самым вялікім фольк-фэстывалем на тэрыторыі Польшчы. Сёлета ў конкурсе бралі ўдзел 14 гуртоў і па выніках галасаваньня пазыцыі былі разьмеркаваныя такім чынам:

1 месца — гурт Mosaic
2 месца — Bubliczki Cashubian Klezmer Band
3 месца — FolkRoll з Настай Някрасавай

Наста ўжо другі раз брала ўдзел у фэстывалі. Два гады таму ў складзе NHS-ethno яна ўзяла тут галоўны прыз. Гэтым разам яна паехала з праектам FolkRoll, што складаецца з навучэнцаў кансэрваторыі. «Мы хіба былі адзіныя, хто выступаў у такім акадэмічным стылі, — апавядае Наста. — Астатнія ўдзельнікі конкурсу былі проста адорвамі. Хутчэй растаманаў нагадвалі, але кожны зь іх быў проста апантаны фолькам. Прыемна, што сярод усіх заўважылі і нас». Выступ на «Мікалайках» для гурта FolkRoll, па сутнасьці, быў дэбютам на вялікай сцэне.

Акром таго, Наста Някрасава прызнаная на фэстывалі ў Любліне лепшай вакалісткай. Пасьля яе выступу публіка зладзіла сапраўдную авацыю ды выклікала беларускую сьпявачку на біс. «Паколькі мы ўжо адыгралі падрыхтаваную праграму, прыйшлося сьпяваць акапэла», — кажа Наста.

Сайт фэстывалю: www.mikolajki.serpent.pl
Наста Някрасава на ТГ

SB, ТГ

Фота: gazetaby.com


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: Стильная надежная мясорубка сделанные по строгим инструкциям. . комнатные растения