.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Сьвету толькі зачын»: паэзія Аўкштайціі па-беларуску
| 19.01.2009 |

У новым туры на ТГ бярэ ўдзел кампазыцыя «Сьвету толькі зачын» — зь беларуска-літоўскага музычнага праекту «У каралеўскіх далонях», які запісаў Алесь Мікус і гурт «Крывакрыж». «Для нашага гурта гэта была цікавая магчымасьць папрацаваць у ціхай, нават рамантычнай манеры. Да нашай манеры якраз найбольш набліжаная песьня „Сьвету зачын“, іншыя цішэйшыя. А гэтая — такі пераход ад „Каралеўскіх далоняў“ да альбома „Малітвы вайны“, які напрыканцы зімы будзе выдадзены».

Крывакрыж. Малітвы вайныШтогод Міністэрства замежных справаў Літвы і Саюз пісьменьнікаў Літвы запрашае паэтаў і перакладчыкаў з суседніх краінаў — Беларусі, Украіны і Польшчы дзеля супольнага праекту. Выглядае гэта наступным чынам: кожны кожнага перакладае на сваю мову і выходзіць, што літоўскія вершы гучаць па-беларуску, польскія па-ўкраінску, а ўкраінскія — па-літоўску. Летась падобны праект быў рэалізаваны ўжо ў трэці раз і па яго выніках была выдадзеная анталёгія перакладаў. Да ўсяго ўпершыню да яго была далучаная музычная частка. Беларускі музыка Алесь Мікус і гурт «Крывакрыж» зрабілі кампазыцыі зь перакладаў літоўскіх паэтаў на беларускую мову. Літоўцы пераклалі пяць твораў удзельнікаў пленэру на сваю мову (сярод іх — Вольга Іпатава, Сяржук Сыс, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін). У выніку атрымаўся дыск пад назвай «У каралеўскіх далонях», запісаны гуртом «Крывакрыж».

Песьня «Сьвету толькі зачын» (у арыгінале — «Pasaulio dar tik pradzia»), што бярэ ўдзел у ТГ, напісаная на словы літоўскай паэткі з Аўкштайціі Рэгіны Кацінайтэ-Лумпіцкене. Лідэр гурта «Крывакрыж» Алесь Мікус кажа, што ідэя музычнага праекту нарадзілася падчас пленэру. «Для нашага гурта гэта была цікавая магчымасьць папрацаваць у ціхай, нават рамантычнай манеры, чым нашая звычайная. Да нашай манеры якраз найбольш набліжаная песьня „Сьвету зачын“, іншыя цішэйшыя. А гэтая — такі пераход ад „Каралеўскіх далоняў“ да альбома „Малітвы вайны“, які напрыканцы зімы будзе выдадзены». «Увогуле рамантычнасьць дыску „У каралеўскіх далонях“ будзе сюрпрызам для тых, хто, напрыклад, чуў „Крывакрыж“ на веснавым фэсьце Crivia Aeterna 2008 і чакае толькі такога прадукту», — дадае музыка.

«Крывакрыж» прэзэнтаваў праект «У каралеўскіх далонях» на Каляды ў віленскім Доме пісьменьнікаў. Пра менскую прэзэнтацыю пакуль не вядзецца.

Дыск «У каралеўскіх далонях» можна набыць толькі праз druskeniki2008@gmail.com.

Крывакрыж — Сьвету толькі зачын (музыка гурта, словы Рэгіны Кацінайтэ-Лумпіцкене, пераклад — Алесь Мікус).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: