|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Каранацыя з аркестрам | 24.01.2009 | Цырымонія ўзнагароджаньня лепшых музыкаў краіны «Рок-Каранацыя» адбудзецца 14 сакавіка. Арганізатары вырашылі перанесьці месца дзеі з сталіцы ў …Маладэчна. Упершыню за 14-гадовую гісторыю цырымоніі рок-музыкі выступяць у суправаджэньні сымфанічнага аркестру. Згоду на выступ ужо далі ўладальнікі галоўнай Рок-Кароны-2007 Neuro Dubel, а таксама героі мінулага году — «Ляпіс Трубяцкой», этна-трыё «Троіца», IQ48, «Детидетей» ды іншыя. Падрабязнасьці пра цырымонію на ТГ. Заснавальнік і прадусар «Рок-Каранацыі» Юры Цыбін кажа, што надта закарцела выйсьці за звыклыя межы ранейшых цырымоніяў. У тым ліку і геаграфічныя. Таму «Каранацыя» часова пераедзе ў Маладэчна і пройдзе ў мясцовым Палацы культуры 14 сакавіка. Да ўсяго ўдзел у ёй возьме заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь сымфанічны аркестар музычнай вучэльні Маладэчна. У аркестровым суправаджэньні і выступяць вядучыя рок-каманды краіны.Усяго ў «Рок-Каранацыі» возьме ўдзел з тузін камандаў. Ужо далі папярэднюю згоду гурты «Ляпіс Трубяцкой», этна-трыё «Троіца», IQ48, «Детидетей», «Стокс», а таксама гурты з рэгіёнаў — «Авангардшкола» (Магілёў), «Садъ» (Берасьце), «Князь Вітаўт» (Полацак). Мяркуецца, што выступіць і Лявон Вольскі. Адкрые цырымонію выступ уладальнікаў галоўнай Рок-Кароны-2007 Neuro Dubel. Выступоўцы сыграюць па дзьве песьні — адну зь іх з аркестрам. Ужо вызначаны сьпіс намінацыяў сёлетняй цырымоніі — «Альбом году», «Песьня году», «Кліп году», «Выканаўца году», «Традыцыі і сучаснасьць», «Рок-князёўна» і «Рок-Карона». Сёлета «Рок-Каранацыя» апошні раз пройдзе пад гэтай назвай. Налета ад слова «рок» у назьве вырашана адмовіцца. ТГ угару - up |
|
|