|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Вецер у галаве» сьціхаць не зьбіраецца | 05.02.2009 | Гурт «Вецер у галаве» на тыдні ўрэшце запісалі сваю песьню «Шпацыруем», якую выконвалі ў фінале «Эўрафэсту». Музыкі прадстаўляюць гэты твор у новым туры на ТГ. «Да прыпеву са словамі „воля“ дзеячы беларускага шоў-бізу паставіліся з нэгатывам, але аргумэнты, што ў беларускім гімне слова „воля“ таксама сустракаецца неаднойчы, падзейнічалі», — кажуць удзельнікі праекту. Праекту «Вецер у галаве» няма яшчэ і паўгоду. Фактычна дэбютам для іх і быў удзел у «Эўрафэсьце». Шмат для каго нечаканасьцю быў іх выхад у фінал. Яшчэ адна нечаканасьць — зьмена песьні, а разам з тым і іміджу падчас выступу ў фінале. Удзельнікі гурта апавядаюць, што гэтую песьню дзеячы беларускага шоў-бізнэсу ўспрынялі з нэгатывам. У прыватнасьці, Анастасія Ціхановіч і Яўген Алейнік. Маўляў, чакайце пасьля выступу тэлефанаваньня палкоўніка КДБ ды Лявона Вольскага. «На словы Яўгена пра нейкія апазыцыйныя заклікі мы адказалі толькі адно: у гімне Беларусі слова „воля“ таксама сустракаецца неаднойчы», — кажа прадусар гурта Сяргей Герасімовіч.Зь песьняй «Шпацыруем» гурт «Вецер у галаве» і надалей будзе намагацца штурмаваць фэстывалі. Яны зьбіраюцца падаць заяву на ўдзел у фэстывалі ў Варне, а таксама ў Юрмале. Не абмінуць яны ўвагаю і фэст «Пяць зорак. Інтэрвізія», што пройдзе сёлета ў Баку. Фэн-блог выканаўцы ў інтэрнэце — vetervgolove.wordpress.com Вецер у галаве — Шпацыруем (музыка — Аляксандра Захарык, словы — Віктар Рудэнка). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, ТГ Фота: voolchitza.livejournal.com угару - up |
|
|