|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Абвешчаныя пераможцы музычнай прэміі Eхperty.by | 18.02.2009 | 18 лютага ў страўні «Камяніца» былі названыя найлепшыя беларускія альбомы 2008 году. У вызначэньні пераможцаў удзельнічалі вядучыя музычныя крытыкі зь Беларусі, а таксама з суседніх краінаў — Расеі, Польшчы, Украіны, Літвы і Латвіі. Прызы ўручаліся па шасьці намінацыях. Большасьць пераможцаў была названая на падставе адзнакаў сталых экспэртаў — Алега Клімава, Зьмітра Падбярэзскага, Сяргея Будкіна і Зьмітра Безкаравайнага. Такім чынам, «Найлепшым альбомам» быў прызнаны дыск «Троіцы» — «Сон-трава»Найлепшы дэбютны альбом — NHS — «700» Найлепшы поп-альбом — Ядвіга Паплаўская і Аляксандар Ціхановіч — «Любовь-судьба» Найлепшы рок-альбом — «Ляпіс Трубяцкой» — «Manifest» Найлепшы фольк-альбом — «Троіца» — «Сон-трава» Названыя пераможцы і ў спэцыяльных намінацыях. «Прыз вялікага журы» — гэта альтэрнатыўная вэрсія намінацыі «Альбом году», што дазваляе адлюстраваць меркаваньне вядучых прадстаўнікоў беларускай музычнай мэдыясуполкі. У вызначэньні ўладальніка гэтага прыза ўзялі ўдзел 12 экспэртаў. Трэцяе месца заняў дыск «Троіцы» — «Сон-трава» — 69 балаў Другое — таксама ў «Троіцы» — «Жар-жар» — 91 Першае — «Ляпіс Трубяцкой» — «Manifest» — 102 «Прыз замежных экспэртаў» — яшчэ адна альтэрнатыўная вэрсія намінацыі «Альбом году». У вызначэньні пераможцы тут бралі ўдзел 5 экспэртаў — па адным з кожнай краіны, зь якой мяжуе Беларусь. З Латвіі — галоўны рэдактар часопісу «Muzikas Saule» Арэстс Сілабрыедзіс, зь Літвы — дырэктар лэйблу «Zona» і музычны прадусар фэсту «Be2gether» Давід Блюўштэйн, з Польшчы — галоўны рэдактар часопісу «Pro-Rock» Марцін Полэц, з Расеі — аглядальнік і колішні галоўны рэдактар расейскіх часопісаў «Rolling Stone» і «Play» Глеб Лісічкін, а з Украіны — аглядальнік музычнага парталу «@music» Джой Тарталья. Цікава, што чатыры першыя месцы ў топ-10 ад замежных экспэртаў занялі фольк-альбомы, а пераможца толькі на бал апярэдзіў два іншыя альбомы. 3 — «Троіца» — «Сон-трава» (25 балаў) 2 — NHS — «700» (25 балаў) 1 — «Джамбібум» — «Жавароначкі» (26) І яшчэ адна спэцнамінацыя — «Найлепшы рэкорд-лэйбл», якая пакліканая адлюстраваць посьпехі рэкорд-кампаніі ў кантэксьце якасьці рэлізаў. Перамогу атрымлівае кампанія, рэлізы якой найчасьцей згадваліся ва ўсіх трох топ-10 (па вэрсіі экспэртаў, вялікага журы і замежных крытыкаў). Тут няма роўных лэйблу West Records. Падрабязныя вынікі на сайце Experty.by ТГ угару - up |
|
|