.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Мэталісты ўручаць сваю прэмію
| 24.02.2009 |

У пятніцу 13-га сакавіка адбудзецца першая ў Беларусі музычная прэмія ў вобласьці мэтал-музыкі. Яе заснавальнікам выступіў інтэрнэт-партал MetalFront.org. Найлепшыя прадстаўнікі гэтага кірунку будуць вызначаныя па пяці намінацыях. Гурт, альбом і міні-альбом назаве журы ды ўдзельнікі форуму парталу, а пераможцаў у спэцыяльных намінацыях, такіх як «Відэа году», «Вяртаньне году» — абвесьціць каманда сайту MetalFront.org.

MetalFront.orgТак склалася, што мэтал-кірунак іншыя музычныя прэміі заўжды абыходзілі ўвагай, таму мэталісты вырашылі заснаваць уласную прэмію. Цырымонія MetalFront.org Music Awards 2008 будзе адкрытай для ўсіх ахвочых — 13 сакавіка на сцэне менскага клюбу «Рэактар» будуць названыя найлепшыя ў галоўных і спэцыяльных намінацыях. Гурт, альбом і міні-альбом назаве журы ды ўдзельнікі форуму парталу, а пераможцаў у спэцыяльных намінацыях, такіх як «Відэа году», «Вяртаньне году» абвесьціць каманда сайту MetalFront.org. Таксама будуць узнагароды «За стабільна высокую якасьць», «За ўнёсак у разьвіцьцё беларускай мэтал-сцэны» і «За актыўны ўдзел у разьвіцьці парталу MetalFront.org».

У цырымоніі-канцэрце выступіць шэраг яскравых беларускіх мэтал-камандаў: Serdce з прэзэнтацыяй новай праграмы пасьля перапынку ў паўтара году, Articulo Mortis з прэзэнтацыяй дэбютніка «Endless Happiness in Eternal Oblivion», Seven Daily Sins, Inner Resistance, Deathert таксама выступяць з новымі праграмамі.

Цырымонія заплянаваная на пятніцу, 13-га.

13 сакавіка. Клюб «Рэактар». MetalFront.org Music Awards 2008. Пачатак у 17:30. Квіткі: 18 000 — 25 000. Даведкі: (029) 564-60-97, 296684300 (ICQ).

ТГ

Фота: www.metalfront.org


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: