.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Першы беларуска-бразыльскі альбом
| 15.04.2006 |

Сучасныя тэхналёгіі камунікацыі, як вядома, даюць неверагодныя магчымасьці для стасаваньня і сумеснай творчасьці людзей, што жывуць у розных кутках сьвету. Беларуска-бразыльскі праект “DJ Boston feat. Ellen Mendonca” ёсьць яскравым таму прыкладам. DJ Boston, больш вядомы па-за межамі радыёхваляў і музычных этэраў як Сяргей Лядоўскі, і Эльлен Мэндонца знайшліся недзе ў прасторах сусьветнага павуціньня... і стварылі сумесны альбом.

Эльлен МэндонцаDJ Boston ня першы дзень у беларускай музыцы. Яго творчыя экспэрымэнты пачаліся яшчэ сумесна з гуртом “J_Морс”, для якога Сяргей зрабіў некалькі рэміксаў. Акрамя таго, ў радыёэтэрах неаднаразова гучала ягоная “Песьня Іуды”, створаная на падставе сэмпла з рок-опэры “Езус Хрыстос Супэрзорка”. “Зь цягам часу ўзьнікла жаданьне працаваць больш індывідуальна, ствараць нешта абсалютна сваё, - расказвае Сяргей Лядоўскі, - я не абмяжоўваюся нейкім адным жанрам ці напрамкам, імкнуся скарыстаць усе магчымыя штуршкі.” Адным з такіх штуршкоў стала зьяўленьне ў ягоным жыцьці ды творчасьці асобы Эльлен Мэндонца. Як высьветлілася, гэтая энэргічная жанчына ня толькі прафэсійны журналіст і маці пяцёх дзяцей, але і выдатная сьпявачка.

Ідэя стварыць нешта разам ўзьнікла нечакана. Першым сумесным досьведам стала праца над уласнай вэрсыяй загаловачнай кампазыцыі папулярнага як у Бразыліі, так і на Беларусі тэлесэрыяла “Клон”. Па словах Сяргея, яму было цікава запісаць менавіта лацінаамерыканскі праект, таму што беларускаму слухачу не хапае гарачыні і тэмпэрамэнту, уласьцівых бразыльскай музыцы. Тым ня менш, Эльлен не выключае магчымасьці стварэньня чагосьці адмыслова беларускага. Сьпявачцы падабаецца тутэйшая музыка (прынамсі, з упадабаных выканаўцаў ёй успомніліся “J_Морс” ды Ірына Ігнацюк), яна нават прадэманстравала веданьне двух словаў па беларуску: “дзякуй” ды “цыбуля”.

Што датычна альбома “DJ Boston feat. Ellen Mendonca”, то песьні зь яго актыўна трансьлююцца на хавалях беларускіх радыёстанцый. Ня так даўно скончыўся тур сьпявачкі па гарадах Беларусі. Слухачы зь Ліды, Гародні, Жлобіна, Гомеля, Мазыра, Сьветлагорска ды Менска пачулі ўласныя кампазацыі Эльлен Мэндонца і сумесныя з DJ Boston творы.

Аліна Крушынская, “Тузін Гітоў”

Фота: www.westrecords.by


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net