.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Детидетей» запісалі свой беларускі гіт
| 03.03.2009 |

Гурт «Детидетей» у першы дзень вясны скончылі працу над сваёй песьняй «Гімн моладзі» і прэзэнтуюць яе ў новым туры на ТГ. Гэта першы беларускамоўны твор з рэпэртуару каманды Ганны Хітрык, запісаны ў студыі. Падчас жывога выкананьня гэтай песьні, прыхільнікі гурта перадаюць з рук у рукі сьцяг каманды. «Для мяне гэтая песьня такая ж блізкая, як і ўсе астатнія, а для нашых прыхільнікаў яна пэўна асаблівая», — кажа Ганна Хітрык. Дарэчы, некалькі прадстаўнікоў фэн-клюбу каманды ўзялі ўдзел у запісу «Гімна моладзі».

ДетидетейНа сольных канцэртах каманды «Гімн моладзі» гучыць, як правіла пры канцы выступу. Ганна Хітрык выконвае яе заўжды і на зборных канцэртах, калі трэба засьпяваць адну-дзьве песьні. Але зазначае: «Для мяне гэтая песьня такая ж блізкая, як і ўсе астатнія, а для нашых прыхільнікаў яна пэўна асаблівая». І сапраўды — падчас жывога выкананьня гэтай песьні, прыхільнікі гурта перадаюць з рук у рукі сьцяг «Дзецяй».

«Гімн моладзі» пэўна ўвойдзе ў трэці альбом каманды. У лютым гурт перамог на конкурсе «Залатая акустыка» і атрымаў у якасьці прызу 100 гадзінаў запісу ў студыі.

5 сакавіка «Детидетей» даюць сольны канцэрт у менскім «Рэактары».

Гурт у інтэрнэцеdetidetey.com

Детидетей — Гімн моладзі (музыка і словы гурта).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, ТГ

Фота: Verkeus


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: