|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Рок-Каранацыя»: вынікі | 14.03.2009 | Увечары ў Палацы культуры гораду Маладэчна былі названыя пераможцы 13-й па ліку цырымоніі ўзнагароджаньня найлепшых музыкаў краіны «Рок-Каранацыя». Абыйшлося без асаблівых сюрпрызаў — галоўную рок-карону атрымаў гурт «Ляпіс Трубяцкой». Каманда Сяргея Міхалка сьледам за N.R.M. і Neuro Dubel стала трэцяй беларускай групай, якая двойчы прызнавалася найлепшай на цырымоніі. Вынікі цырымоніі. Пераможцаў вызначала журы, акром адмыслова пазначаных намініцыяў.Песьня году (вызначалася парталам «Тузін Гітоў») — «Зорачкі» («Ляпіс Трубяцкой») Альбом году — «Маніфэст» («Ляпіс Трубяцкой») Выканаўца году — Віталь Артыст («БЕЗ БИЛЕТА») Кліп году — «Мечтатели» («БЕЗ БИЛЕТА», рэжысэр — Максім Сіры) Адкрыцьцё году (вызначалася наведнікамі парталу «Тузін Гітоў») — ESPRIT Традыцыі і сучаснасьць (вызначалася ініцыятывай «Будзьма») — этна-трыё «Троіца» За вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай музыкі (вызначалася арганізатарамі) — Андрэй Іваноў (гурт «Зарціпо») Рок-князёўна (вызначалася арганізатарамі) — Ганна Хітрык («Детидетей») Рок-Карона — «Ляпіс Трубяцкой» ТГ Фота: Wiecier Mechaniczny угару - up |
|
|