|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Адбылася першая мэтал-прэмія | 16.03.2009 | У пятніцу 13-га сакавіка адбылася першая ў Беларусі музычная прэмія ў вобласьці мэтал-музыкі. Яе заснавальнікам выступіў інтэрнэт-партал MetalFront.org. Бадай, найлепшы склад зь мясцовых мэтал-гуртоў за мінулую палову году сабраўся ў клюбе «Рэактар». Лепшыя зь лепшых атрымалі ўзнагароды ў намінацыях «Вяртаньне году», «За актыўны ўдзел у разьвіцьці парталу MetalFront.org», «За стабільна высокую якасьць», «За ўнёсак у разьвіцьцё беларускай мэтал-сцэны», таксама былі вызначаны найлепшы гурт, альбом, міні-альбом і відэа году. Мэтал-канцэрты ў «Рэактары» заўсёды адзначалася сваёй пунктуальнасьцю. Гэтым разам таксама канцэрт пачаўся менавіта а палове шостай, як і пазначалася ў афішы. Інэртная публіка не сьпяшалася ісьці ў залю. Калі выйшлі вядучыя канцэрту — стваральнік праекту MetalFront.org Cimeries і чароўная ATERiS, перад сцэнаю месьцілася толькі зь дзясятак фанатаў.Першымі выступаў гурт Inner Resistance. Пасьля трэцяй песьні — «Зьнікні ці памры» — людзей значна пабольшала, аднак цалкам на «інэсах» гледачы паводзілі сябе неактыўна, магчыма, успрымаючы першы (неблагі, дарэчы) гурт, як разагрэў. Паміж выступамі гуртоў прайшла віктарына з пытаньнямі, датычнымі мэталёвых гуртоў ды інтэрнэт-парталу. Правільныя адказы ведалі многія, сьмялейшы, гучнейшы і да сцэны бліжэйшы атрымліваў у падарунак дыск. Таксама кружэлка прэзэнтавалася тым, хто, скарыстаўшыся парадаю «мфронта», прыйшоў на канцэрт у афіцыйных строях ці вечаровых сукенках. «На сьвяточным мерапрыемстве неабходна быць у адпаведным выглядзе», — зазначалася на афішы. Deathert, як і папярэдні гурт прадставіў новыя песьні. Натоўп (а людзей ужо сабралося багата) моцна раскаўбасіла. Прыемна было пачуць трыб’ют System of a Down — Know. Далей эстафэта перадалася ў шызоідныя рукі Seven Daily Sins. Музыкі літаральна ўзарвалі «Рэактар» і распаўсюдзілі рэшткі радыяцыі ў мозг прысутных. Сымфаністычны прыгожы красовэр Articulo Mortis з прэзэнтацыяй дэбютніка «Endless Happiness in Eternal Oblivion» троху зьдзівілі павольнаю балядаю, якую ўключылі ў свой рэпэртуар. Хэдлайнэры Serdce — вельмі своеасаблівы мэтал. Яны сваёй магутнай рытмічнасьцю сапраўды нагадваюць кардыяграму сэрца. Іх музыка збольшага не для слэму і дужа прафэсійная. Вакал саліста быў ціхі ў параўнаньні са студыйнымі запісамі, пэўна, крыху не дадалі гучнасьці ў маніторах. Такім чынам, першыя мэтал-прэміі раздадзеныя, цырымонія адбылася зладжанай, досыць цікавай, прысутнічалі трапныя і ня вельмі жарты з боку арганізатараў і музыкаў, праўда, месцамі усё нагадвала толькі пародыю на буйныя ды крутыя прэміі. Разам з тым, арганізатыры спадзяюцца, што прэмія MetalFront.org стане штогадовай і будзе сапраўднай адзнакаю якасьці. Застаецца толькі пазычыць ім посьпехаў. Юльян Місюкевіч, для ТГ MetalFront.org Music Awards 2008. Вынікі Група году: ID:Vision Альбом году: ID:Vision — Plazmadkaos Міні-альбом году (EP, demo і г. д.): Out of Yesteryear — EP Відэа году: Solarward — Kingdom of Frost, Rasta — Lifelong Eclipse Вяртаньне году: Inner Resistance За стабільна высокую якасьць: Posthumous Blasphemer За ўнёсак у разьвіцьцё беларускай мэтал-сцэны: Аляксандар Ліцьвінскі За актыўны ўдзел у разьвіцьці парталу MetalFront.org: Аляксей Kondrath Кандраценка Фота: www.metalfront.org угару - up |
|
|