.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



У БАС зьмяніўся старшыня
| 16.03.2009 |

Студэнтка 3-га курсу беларускай філялёгіі Беластоцкага ўнівэрсытэту Мажэна Саевіч была абраная старшынькай Беларускага аб’яднаньня студэнтаў, якое ладзіць фэстываль «Басовішча». Радаслаў Дамброўскі, які займаў гэтую пасаду два гады, застаецца ў арганізацыі на пасадзе сакратара. На паседжаньні БАСу вялося і пра сам фэстываль, які пройдзе сёлета ў 20-ты раз. «Юбілейнае „Басовішча“ мае падкрэсьліць мясцовы характар гэтага мерапрыемства, бо ідэйна яно лічыцца сьвятам беларускай меншасьці ў Польшчы», — кажуць у кіраўніцтве БАСу.

Мажэна СаевічПрайшлі два гады дзейнасьці Радка Дамброўскага, як старшыні Беларускага аб’яднаньня студэнтаў у Польшчы. Ён сам падкрэсьліў, што прысьпеў момант, калі на яго месцы павінна зьявіцца новая, маладая асоба, якая вядзе студэнцкае жыцьцё ды проста ведае маладых людзей ды іх патрабаваньні. Якраз на выбарчым сходзе аб’яднаньня вырашылася, хто стане новым старшынёю.

Агульны сход БАС памяняў свой статут, дзякуючы чаму цяпер сябрам арганізацыі можа быць ня толькі студэнт, выпускнік ці вучань, якому васемнаццаць гадоў. Таму намесьнікам старшыні стала Кася Кузьміч, якая цяпер у апошнім клясе ліцэю. Старшынёю стала студэнтка трэцяга курсу беластоцкай беларускай філялёгіі Мажэна Саевіч. Дзяўчаты выказалі вялікую ахвоту пашырыць дзейнасць БАСу. Зь іх словаў, вакол адбываецца столькі мерапрыемстваў і шкада, што БАС варушыцца толькі пару разоў на год. У іх шмат маладой энэргіі і вялікая адказнасьць за свой удзел у жыцьці беларускай грамады ў Польшчы.

Вядома, што немагчыма было абмінуць дыскусіі пра сёлетняе «Басовішча». На гэтую тэму плянуюцца чарговыя сустрэчы, якія будзе ладзіць у бліжэйшым часе новая старшыня. Вядома пакуль дакладна, што «Басовішча» адбудзецца. Сябры БАСу мяркуюць, што юбілейная эдыцыя мае падкрэсьліць мясцовы характар гэтага мерапрыемства, бо ідэйна гэта свята беларускай меншасьці ў Польшчы. Спалучана будзе сёлета ідэя з натуральнымі працэсамі разьвіцьця, зь безумоўным уплывам музычнага асяродзьдзя Беларусі ды адкрыцьцём музыкі суседніх краінаў.

і_basovka@o2.pl, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net