.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



PANaNieba: зь любоўю да правінцыі
| 17.03.2009 |

У ТГ бярэ ўдзел новы трэк ад рэпэраў PANaNieba пад назвай «Правінцыя»: «Пакінуць усё гэта ты ня маеш ніякага права. Бо тут усё яшчэ абсыпаецца тынкоўка ў пад’езьдзе твайго роднага дома. Тут безь цябе адпачываюць гразкія цёмныя вуліцы, на якіх ты калісьці сьціраў падэшвы ў дзіравых кросах. Бо тут жывуць твае бацькі», — так прадстаўляюць свой твор Sviedak і ChviaDot.

PANaNiebaПраект PANaNieba дэбютантамі ўжо не назавеш. Хлопцы пачалі выступаць пад гэтай назвай тры гады таму, а сабраліся і таго раней. Два гады таму яны дэбютавалі на ТГ з трэкам «Сьлёзы», а цяпер прадстаўляюць яшчэ больш сьпелую ды цікавую ў музычным пляне кампазыцыю «Правінцыя»:

«Мы самі родам з правінцыі, — кажуць удзельнікі гурта Sviedak і ChviaDot. — Цяпер жывем у Менску. Зь цягам часу атрымліваецца так, што ты прыяжджаеш дадому і расчароўваесься. Таму што бачыш, як твой горад паціху патухае, быццам недапаленая цыгарэта. Ты ўжо нават і ня ведаеш ці варта табе вяртацца сюды калі-небудзь. Але пакінуць усё гэта ты ня маеш ніякага права. Бо тут усё яшчэ абсыпаецца тынкоўка ў пад’езьдзе твайго роднага дома. Тут безь цябе адпачываюць гразкія цёмныя вуліцы, на якіх ты калісьці сьціраў падэшвы ў дзіравых кросах. Бо тут жывуць твае бацькі».

Гурт у інтэрнэце: pananieba.org

PANaNieba — Правінцыя (словы — Sviedak, ChviaDot, музыка — ChviaDot).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


ТГ

Фота: pananieba.org


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net