|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Дакалядныя традыцыі | 07.01.2006 | У рубрыцы “Матэматычны аналіз” - вынікі 8-га туру з статыстычным ухілам, а таксама лепшыя дасягненьні восенькіх адрэзкаў у “Тузіне Гітоў” за тры мінулыя гады. 8 тур сэзону прынёс 3544 галасы ці 253 галасы ў сярэднім за суткі галасаваньня, у чарговы раз падняўшчы плянку сярэдняй колькасьці галасоў у туры ў гэтым музычным цыклі.Пасьля гэтага туру “Тузін Гітоў” сыйшоў на традыцыйныя калядныя вакацыі, што дае нагоду паглядзець, якія ж рэкорды былі ўсталяваныя да Калядаў у мінулыя гады і якія зь песьняў былі найбольш пасьпяховымі на стартавых адрэзках кожнага з трох сэзонаў. 3 42-х тураў да Калядаў было праведзена 19. У 2003 годзе – 5, у 2004 – 6 і ў гэтым 8. Вашай увазе тузін лепшых дакалядных песень 2003-2005: 1. Neuro Dubel – Жыцьцё 661 голас (23 тур) 2. Аляксандра і Канстанцін – Ду-ду да-да 625 (23) 3. Аляксандра і Канстанцін – Ду-ду да-да 533 (22) 4. J_Морс – Так-цік-так 527 (23) 5. IQ48 і Памідораў – Выйсьце 506 (22) 6. IQ48 – Сьвятло ў цемры 495 (41) 7. Кася Камоцкая – Шостае падарожжа 481 (42) 8. IQ48 – Сьвятло ў цемры 461 (42) 9. Стары Ольса – У Карчме 418 (5) 10. Глюкі – Ападкі 390 (41) 11. Глюкі – Ападкі 377 (40) 12. Айша – Зь вераю 373 (39) У сьпісе толькі адна песьня з 2003 году, 6 песень гэтай восені і 5 песень мінулага году, але ўсе яны займаюць верхнія 5 прыступак гіт-параду лепшых песень восені-пачатку зімы. У сьпісе – 9 песень, двойчы ў яго трапілі “Ду-ду да-да”, “Сьвятло ў цемры” і “Ападкі”. Ад дакалядных гітоў вернемся да вынікаў апошняга ў 2005-ым і 42-га ў агульным сьпісе туру. Найгоршы для сябе вынік (ужо другі раз запар) паказаў берасьцейскі гурт “Сьцяна” і песьня “Можна быць”, што заканамерна дазволіла заняць ім толькі 7-ае месца, горш таксама яшчэ не было. Зусім адваротны прыклад дэманструе гурт žygimont VAZA зь песьняй “ContraБанда”, яны паўтарылі найлепшы вынік для сябе ў сэзоне – 256 галасоў, які быў дасягнуты ў другім туры, але тады гэта было трэцяе месца, цяпер жа толькі 9-ае. А на прыступку ніжэй песьня “Вочы цёмна-сінія” ад “Беларускіх Песьняроў”, 252 галасы за якую, дазволілі б застацца ў “Тузіне” ў кожным з папярэдніх 7 тураў, аднак расьце агульная колькасьць пададзеных галасоў, адпаведна расьце і канкурэнцыя за права застацца ў дванаццатцы лепшых яшчэ на адзін тур. RWD, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|